Лаханы́, лаханэ ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (лях., баранав., Сл. паўн.-зах., Чач.). Да лахаць2 ’гаварыць пела рэпнае, недазволенае’ (гл.). Матывацыя: ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і інш. Параўн. тое ж у лексемы буякі (гл.) і ў інш. назваў буякоў у Кісялеўскага (137).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)