Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
śnić
незак.
1. бачыць сон, сніць;
2.перан. мроіць, марыць, сніць;
śnić na jawie — мроіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Лятуце́ць ’марыць’ (Гарэц., Др.-Падб., Крывіч). Беларускае. Балтызм. Параўн. літ.lėtutè (< lėtaĩ) ’павольна’, létùtis ’павольны’, ’палахлівы, нясмелы’, лат.lietuvēns ’кашмар, прывід, нячысцік, які мучыць чалавека, скаціну’, латгальск. lituńc ’прывід’. Утварылася пры ад’ідэацыі лексем лётаць, ляцець. Параўн. таксама бел.ляту́нак, ляту́нкі ’мара, летуценні’ (ТСБМ), летунковасць (КТС — У. Жылка), лята́вец (гл.). Сюды ж летуце́нні, летуце́ннік (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Весніць (паэт.) ’рабіць вясёлым, вясеннім, марыць аб надыходзе нечага вясёлага, шчаслівага’, весніцца (паэт.) ’буйнець, разгарацца, станавіцца вясёлым’. Новыя адыменныя ўтварэнні (КТС); параўн. аналагічна ў польск.wiosnować się ’адмалоджвацца, аднаўляцца’, wiosnować ’квітнець’, чэш.jařiti ’станавіцца буйным, вясёлым, хуткім, рэзкім’, rozjařuje se ’прыходзіць (аб вясне)’, укр.весні́ти уступаць у сілу (аб вясне), расцвітаць’. Да вясна́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галадамі́рыць ’паміраць з голаду; марыць голадам’ (Нас.). Не вельмі яснае ўтварэнне. Здаецца, гэта складанае слова, але не выключаецца, што яно сапсаванае; магчыма, гэта нейкае жартаўлівае ўтварэнне. Акрамя Насовіча, яно быццам больш нідзе не зафіксавана. Няма яго таксама ў рус. і ўкр. мовах. Можна меркаваць, што яно ўзнікла ў якімсьці дыялекце як гібрыд двух слоў: голад (дакладней, пэўнай формы гэтага слова) і мерці, мярэць і да т. п. Тады ’паміраць з голаду’ будзе першапачатковым значэннем, а ’марыць голадам’ — другасным. Другаснымі (вытворнымі) па паходжанню і па значэнню з’яўляюцца і зафіксаваныя ў Насовіча галадамі́ра, галадамі́рны ’той, хто мала есць’. Яшчэ далей стаіць яўна занесенае з іншых дыялектаў галадаме́р (Сцяц. Словаўтв.) ’ненаедны (якога цяжка накарміць)’. Паколькі гісторыя гэтай групы слоў застаецца невядомай, то, акрамя вельмі гіпатэтычных меркаванняў, сказаць што-небудзь пэўнае пра іх сапраўднае паходжанне вельмі цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ду́мацца, ‑аецца; безас.незак.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу.Крапіва.[Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі.Чорны.
2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца.С. Александровіч.Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
He stained the wood dark brown. Ён прамарыў драўніну карычневай фарбай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Размары́н1 ’вечназялёная духмяная расліна’ (Некр. і Байк.), ст.-бел.розмаринъ (1710), рус.розмари́н, розмари́н, польск.rozmaryn, чэш.rozmarýna, славац.rozmarín, в.-луж.rósmarja, н.-луж.rosmar(i)ja, славен.rọ̑žmarin, харв.rozma(ri)n. Праз ням.Rosmarin з лац.rōsmarīnus ’тс’ < rōs marīnus ’марская раса’.
Размары́н2 ’стома’ (КЭС). Назоўнік, утвораны ад дзеяслова размары́ць ’давесці да расслабленага, санлівага стану’, як ме́шань ад мяша́ць. Гл. ма́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фантазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Аддавацца фантазіі; марыць. — Як скончыш акадэмію, дык добра нам будзе, — фантазіраваў Косцік. — Калі б нас паслалі ў які раённы зямельны аддзел — мяне за старшага агранома, а цябе за галоўнага заатэхніка.Сабаленка.— Веранду мы зашклім рознакаляровымі шыбамі, — сказаў.. [Максім Сцяпанавіч] і пачаў фантазіраваць, што яшчэ зробіць на дачы.Карпаў.// Выдумляць што‑н. непраўдападобнае. Мы многа фантазіравалі, спрабуючы скласці абгрунтаваную гіпотэзу існавання жыцця на Плутоне.Шыцік.
2. Імправізаваць, іграючы на музычным інструменце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schwärmenIIvi
1) (von D) ма́рыць (пра каго-н., пра што-н.)
2) (für A) захапля́цца (кім-н., чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)