Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус.дя́тел, укр.дя́тел, польск.dzięcioł, ст.-чэш.dětel, серб.-харв.дје̏тао, балг.де́тел. Прасл.*dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мус1літаральна ’прасіць літасці’, перан. ’допыт з катаваннем’ (Нас.). Скажонае ад лац.oremus ’молім’ (Нас., 562).
Рэ́мус2 у спалуч. узяць каго за рэмус ’узяць за жабры’ (смал., КЭС). Далейшае развіццё значэння ад рэмус1 (гл.).
Рэ́мус3 ’выгляд’ (Юрч. СНЛ). Відаць, звязана з рэмус1, але матывацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіць ’палохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус.пу́дель з ням.Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ.puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПО́ЛІС (грэч. polis, лац. civitas),
горад-дзяржава; асаблівы тып ант. горада, грамадства і дзяржавы, ’які склаўся ў Грэцыі ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. З’яўляўся асн. структураўтваральным звяном ант. грамадства на розных этапах яго развіцця: напачатку ў форме незалежнага горада-дзяржавы, потым як член міжполісных саюзаў, у эліністычна-рым. час састаўная ч. дзяржаў у выглядзе гар. аўтаномнай адзінкі. П. складаўся з гар. паселішча і с.-г. тэрыторыі (хоры). Уласнікамі зямлі маглі быць толькі паўнапраўныя члены П. Непаўнапраўныя (метэкі, перыэкі, вольнаадпушчанікі) займаліся пераважна рамяством і гандлем. Своеасаблівасцю поліснай абшчыны была высокая ўдзельная вага сярэдніх праслоек насельніцтва, адсутнасць маёмаснага расслаення, значная колькасць рабоў, таму ў гіст. л-ры грамадства П. вызначаецца як рабаўладальніцкае. Полісная дзяржава мела рэсп. лад з выбарчай сістэмай органаў улады і нар. сходам як формай прамога самакіравання народа. Дзярж. апарат кіравання складаўся з савета (кансультатыўныя і распарадчыя функцыі) і магістратаў (грамадз., ваен. і рэліг. ўлада). Розныя пласты грамадзян П. (землеўладальнікі, сяляне, рамеснікі, гандляры, парабкі) былі аб’яднаны агульнай назвай дэмас, якому супрацьстаялі перасяленцы з інш. П. (у Афінах — метэкі) і рабы. Дэмас праз галасаванне ў нар. сходзе зацвярджаў законы, выбіраў магістратаў, выконваў функцыі вышэйшай суд. інстанцыі, так узнікла паняцце «дэмакратыя», літаральна «ўлада дэмасу». Невял. колькасць насельніцтва П. (некалькі тыс.чал.) дазвалялі рэалізаваць прынцып прамога народапраўства., г. зн. што кіраванне ажыццяўлялася ўсёй абшчынай без якой-н. прадстаўнічай сістэмы. Як замкнутая сац. адзінка П. імкнуўся не толькі да поўнай паліт. незалежнасці (аўтаномія), але і да гасп. самастойнасці (аўтаркія). Рэгіянальная гасп. спецыялізацыя, забяспечанасць Эгейскага рэгіёна марскімі камунікацыямі звязала некалькі соцень грэч. П. у адзінае цэлае. Існавалі мірныя формы кантактаў паміж П. (гандл., дыпламат. і культ.) і ваен. (сімахіі — аб’яднанне армій і флатылій для сумесных ваен. дзеянняў). Самымі вядомымі ў гісторыі Грэцыі былі Афінскі марскі саюз і Пелапанескі саюз. У залежнасці ад паліт. ладу стараж.грэч. П. былі дэмакратычныя (Афіны) або алігархічныя (Спарта), аграрна-рамесніцкія (Афіны) ці гандл.-рамесніцкія (Карынф).
Літ.:
Фролов Э.Д. Рождение греческого полиса. Л., 1988;
Строгецкий В.М. Полис и империя в классической Греции. Н. Новгород, 1991;
Античная демократия в свидетельствах современников. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУБРА́ЎЦЫ (Towarzystwo Szubrawców, літаральна — «Таварыства нягоднікаў»),
легальнае літ.-грамадскае т-ва ліберальнай інтэлігенцыі ў Вільні ў 1816—22. Напачатку існавала ў выглядзе ініцыятыўнай групы асветнікаў, якая рыхтавала выданне «Wiadomści Brukowe» («Вулічныя навіны», пазней друкаваны штотыднёвік т-ва). Заснавальнікі т-ва — М.Балінскі, Л.Бароўскі, Ю.Завадскі, А.Марціноўскі, З.Нямчэўскі, Я.Шымкевіч і інш., прэзідэнты — Шымкевіч, К.Контрым, М.Ромер і А.Снядэцкі. Асн. прынцыпы структурнай арганізацыі і кірункі дзейнасці т-ва адлюстраваны ў т.зв. «Кодэксе шубраўскім», які распрацоўвала спец. камісія ў складзе К.Стравінскага (кіраўнік), Балінскага і Контрыма (прыняты 30.6.1817, апубл. 7.2.1819) і дадатку да яго «Аб рустыканах», а таксама ў артыкулах «Прамова да шубраўства» і «Дадатак да «Вулічных навін» Снядэцкага (студз. 1818). Ш. падзяляліся на сапраўдных членаў, т.зв. «урбанаў» — аўтарытэтных жыхароў Вільні колькасцю не больш як 40 чал. і ўзростам не маладзей за 25 гадоў, ганаровых членаў, т.зв. «рустыкан» (сельскіх жыхароў) 1-й катэгорыі і членаў-карэспандэнтаў («рустыкан» 2-й катэгорыі), колькасць якіх была не абмежавана. Рустыкан 1-й катэгорыі выбіралі з асоб, вядомых публікацыямі ў сферы л-ры і мастацтва; 2-ю катэгорыю Ш. папаўнялі высокаадукаванымі людзьмі, зацікаўленымі ў развіцці навукі, або моладдзю, здатнай да літ. працы. Гал. мэты Ш. — пошукі новых кірункаў сац.-эканам. і духоўнага аздараўлення грамадства, сатырычна-гумарыстычная характарыстыка грамадскіх і асобасных заган. На думку Ш., сродкам маральнага ўдасканалення грамадства з’яўлялася трапнае друкаванае слова. Асновай сац.-маральнага прагрэсу яны лічылі асвету, узгадаваную на айч. грунце і накіраваную для дабра народу. Т-ва адстойвала роўнасць людзей перад законам, настойліва даводзіла неправамернасць падыходу да асветы як прывілеі толькі заможных слаёў грамадства, даказвала неабходнасць фарміравання кадраў нац. інтэлігенцыі. Па некат. пытаннях сац.-паліт. і літ. жыцця Ш. заставаліся на кансерватыўных пазіцыях. Перанос сатырычнага акцэнту з агульных заган на канкрэтна ўплывовых асоб стаў падставай для закрыцця штотыднёвіка, а пасля і самога т-ва.
Літ.:
Chmielowski P. Liberalizm i obskurantyzm na Litwie i Rusi (1815—1823). Warszawa, 1898;
Bieliński J. Szubrawcy w Wilnie (1817—1822). Wilno, 1910;
Skwarczyński Z. Kazimierz Kontrym. Towarzystwo Szubrawców. Dwa studia. Lódź, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Няво́ ’няўжо’ (Бяльк.), нявбж ’тс’ (Мат. Гом.), рус.невб, неож, невож ’тс’ (пск., наўг., калуж., маск.). Відаць, з няўжо (магчымы шлях дэманструюць рус.дыял.неуж, неож, невож, гл. ESSJ SG, 2, 473–474), аднак нельга выключыць і самастойнае развіццё эмфатычнага не (*пё) ⁺во ’так’, літаральна ’ці не так’, параўн. не вот ’няўжо’: Не вотъ это правда! (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Права́львацца, прова́львацца ’праломвацца, дзіравіцца’ (ТС), сюды ж палес.провалі́лосо неба (пра залеву, навальніцу), якое Талстыя (ПЭСб, 10) супастаўляюць у якасці палеска-паўднёваславянскай паралелі з серб.-харв.провалио се облак ’прайшоў лівень’, про̏вала облака ’лівень, залева’. Да праваліць ’прабіць, праламаць’, што да валіць ’біць, ламаць’, параўн. ням.Volkenhruch ’лівень’, літаральна ’пралом воблака, у воблаках’ (Гарачава, Этимология–1984, 45).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Búchstabem -ns і -n, -n лі́тара;
nach dem ~nлітара́льна;
am ~n klében быць дро́бязным [педанты́чным];
setz dich auf déine vier ~n!разм. сядзь на ме́сца! супако́йся!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бу́бня ’бубновая масць у картах’ (Нас.), бу́бы, бу́бна, бубня́ (Бяльк.). Рус.бу́бны, укр.бу́бна. Лічыцца запазычаннем з чэш.bubny ’тс’ (літаральна званочкі’, таму што на картах адпаведнай масці былі памаляваныя іменна званочкі). Унбегаун, BSL, 48 (2), 95–96; Шанскі, 1, Б, 209. Але Рудніцкі, 229 (услед за Агіенкам і іншымі), лічыць гэта не запазычаннем, а ўтварэннем прама ад бу́бен (матывацыя назвы тая ж).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недаты́ка ’незачэпа’ (Жд. 2), ’самалюбівы чалавек’ (Растарг.), літаральна ’чалавек, які не любіць, каб да яго дакраналіся; чалавек, які крыўдзіцца за кожную дробязь’ (Нас.), недоты́ка ’незачэпа’ (ТС), недаты́чка ’неразумны’ (Бяльк.), укр.недоти́ка ’незачэпа’, рус.недот́ыка ’тс’. Ад не датыкаць (‑цца) ’не дакранацца’, параўн. укр.недото́рка, рус.недотро́га ’незачэпа’; значэнне ’неразумны’, магчыма, пад уплывам слоў тыпу недапёка, недацёпа, недаробак і пад. Да ты́каць (гл.).