smack

I [smæk]

1.

n.

1) пры́смак -у m.

2) сьлед -у m., адце́ньне n.

This apartment has a smack of tobacco about it — У пако́і аддае́ тытунём

2.

v.i.

мець пры́смак чаго́, аддава́ць чым

II [smæk]

1.

v.t.

1) цмо́каць у́чна цалава́ць)

2) ля́паць, пля́скаць, шлёпаць (асабл. дзіця́)

3) ля́скаць (пу́гаю)

2.

n.

цмок -у m.у́чны пацалу́нак)

3.

adv., informal

1) з трэ́скам

2) про́ста

smack in the middle — у са́мы цэ́нтар

III

n.

ма́лы ве́тразьнік; рыба́цкі чо́вен

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

стукаць, стукацца, пастукваць, ляскаць, біць, біцца, цокаць; стукацець, стукатаць, грукаць, грукатаць, грукацець, тарахцець, ласкатаць, тукаць, тукатаць, тухкаць, тахкаць, цюкаць, бухаць, гопаць, гупаць, цупаць, лопаць, ляпаць, лескатаць, лапацець, лязгаць (разм.); барабаніць, бубніць, бубнець, малаціць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пле́скаць, плёскацца ’плюхацца, пялёскацца ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), сюды ж плёскатам ’цурчаць’ (Нар. Гом.), пліскытаць ’плявузгаць, гаварыць абы-што, балбатаць’ (стол., Сл. Брэс.; валож., Жыв. сл.; Юрч. СНЛ), плес катаць, паекатаць ’клекатаць (пра бусла)’ (хойн., слуц., ЛА, 1), пліскытстьпя, ^піскатня ’балбатня’ (Юрч. СНЛ), укр. плескати ’пырскаць, хлюпаць вадою’, ’балбатаць, выдумляць’, ’шлёпаць па гразі’; рус. плескать, плескать ’плюхацца’, польск. pleszczeć ’абліваць’, plaskać ’тс’, ’кляпаць’, pleskot, pleskotać ’плесці, несці лухту’; н.-луж. plaskać, plaskotae ’плёхацца, паласкацца’, ’цурчаць’, в.-луж. pleskač ’тс’, pleskotać ’плюхацца; плёскацца; пырскаць’, чэш. pleskati, p/eśtiti ’пляскаць, ляпаць’, ’малоць языком’, славац. pliskať ’тс’, ’кідаць’, ’плюхаць, плёскацца’; славен. pleskati ’пляскаць, ляпаць’, ’пляскаць па вадзе’, серб.-харв. чак. pleskat4 шток. pljeskatiляскаць у далоні’, серб. пљескати ’пляскаць, ляпаць’, ’упасці, пляснуцца’, макед. плеска ’пляскаць (у далоні), ляпаць’, ’замешваць цеста’, балг. плѐскам ’плёхаць; плявузгнуць’, ст.-слав. пдесклти ’пляскаць у далоні’. Прасл. Apieškoti, інтэнсіў *plьsko/afi ’пляскаць’ — другая ступень чаргавання *ploskati > плёскаць, плёхаць (гл.). Роднаснае літ. pleškėti ’шчоўкаць, ляпаць’, лат. plekšet ’ляпаць; балбатаць; бурліць’, ’таўчы мяккую зямлю ці гліну’, plakset ’ляпаць’. Мяркуецца, што гэта гукаперайманне (Траўтман, 225; Фасмер, 3, 279). Куркіна (Этимология–1978, ЗІ) услед за Міклашычам (254) дапускае магчымасць аднясення прасл. Apieškoti да кораня *pol‑ у якасці другаснай вытворнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Даваць пстрычку (пстрычкі) каму‑н., па чым‑н. У нядзелю .. [Піліп Чаравака] прыкінуўся хворым, ляжаў у спальні і пстрыкаў па кончыку тэрмометра.., «наганяў» тэмпературу. Нядзведскі. // Шчоўкаць, ляскаць (пальцамі). Пісар весела пазіраў на стол, часамі ўсміхаўся сам сабе, глянуўшы ў люстэрка, і пстрыкаў пальцамі каля самага вуха. Колас. Былі моманты, што Паддубны, здавалася, і не чуў, што гаворыць Апанас, падыходзіў да калыскі і бавіўся з дзіцём, — пстрыкаў пальцамі яму перад носікам. Пестрак.

2. Рабіць, утвараць кароткі, рэзкі гук (пра работу некаторых механізмаў). [Бухман] сядзеў і пстрыкаў запальнічкай: агеньчык то загараўся, то патухаў. С. Александровіч. За пераборкай, дзе працавалі майстры, мірна пстрыкалі начнічкі. Корбан.

3. Хутка і лёгка рухацца, пырхаць. Дробныя птушкі пстрыкалі навокал, грыбны водар цёк з зямлі, верасы цвілі скрозь над імхамі. Чорны. Пэўна, там на кожным дрэве птушынае гняздо, і пстрыкаюць з галіны на галіну вавёркі... Марціновіч.

4. Раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь). [Вашыновіч:] — Падкруці, Юлік, агонь у лямпе, вельмі нешта пстрыкаць пачаў. Чорны.

5. перан. Разм. Злавацца, фыркаць, выказваць незадавальненне чым‑н. [Васіліса:] Чуеш, як .. [Наташа] пстрыкае? А чаго, каб хто спытаў? Не бачыла ты гора, мая ты дачушка. Гурскі. — Ты не пстрыкай тут, хлопец, — паглядзеў на Ваську і сур’ёзна гаворыць Коля Ламака. — На пенсію захацеў у такія гады!.. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піск ’тонкі, высокі гук’ (ТСБМ, Яруш.), піскатня́ ’працяглы многагалосы піск’, піскнуць, піснуць — аднакратнае ад пішча́ць (ТСБМ), пі́скыць ’пішчаць раз-пораз’ (Юрч. СНЛ), піскаце́ць ’пішчаць’ (гродз., З нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (гродз., ЛА, 1), ’шчабятаць (пра ластаўку)’ (Скарбы), піска́ты ’пісклявы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пи́скати, писк, рус. писк ’тс’, ц.-слав. пискати; польск. piskać ’пішчаць’, ’шыпець’, в.-луж. piskać ’пішчаць, вішчаць’, ’скрыпець’, ’свісцець’, ’іграць на музычным інструменце (дудцы)’, чэш. pískati ’свісцець’, ’дудзець (на дудзе)’, славац. pískať ’тс’, pisk, piskot ’піск’, славен. písk ’свіст’, pískati ’свісцець’, серб.-харв. пи̏ска ’піск, віскат’, пи̏скав ’пісклявы, рэзкі’, ’свісцячы гук’, макед. пискот ’піск. віскат’, писка ’пішчаць’, ’свісцець’, ’шыпець’, балг. пискам ’пішчаць’, ’плакаць’, ’шчыкаць, цвыркаць’, ст.-слав. пискати ’іграць на жалейцы’. Прасл. *piskъ, *piskati, утвораныя ад гукапераймальнай асновы *pi‑, параўн. літ. pyškė́tiляскаць (пугай), ’трашчаць (аб лёдзе), лат. pį̃kstet ’пішчаць’, лац. pipāre, pipiāre, pīpilāre ’пішчаць’, ст.-грэч. πίπος ’птушанё’, πιππίξω ’пішчу’, ст.-інд. picchōrā, picchōlā ’дудка, флейта’, ісл. píska ’шаптаць, шалясцець’ (Праабражэнскі, 2, 62; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Брукнер, 415 ). Махэк₂ (451) дапускае далучэнне ‑sk-інтэнсіва да асновы *pi‑ (> *pi‑sk‑ati), першасным значэннем якой было ’свісцець’, як і ў ням. pfeifen. Суф. ‑sk‑, як у трэск, плеск, нырск, ляск(ат) і інш. Сюды ж піску́лька ’вадаплаўная птушка атрада гусепадобных’ (ТСБМ), пі́кот ’цісканне (пра ўюноў у лавушцы)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crack

[kræk]

1.

n.

1) раско́ліна, расшчэ́піна, шчы́ліна f.

2) ля́скат -у m. (бізуна́)

3) імгне́ньне n., мо́мант -у m.

4) Sl. зье́длівая заўва́га

5) Sl.

а) крадзе́ж з узло́мам

б) зло́дзей-узло́мшчык

2.

adj., informal

надзвыча́йны, знакамі́ты

3.

v.t.

1) раско́лваць

2) лу́шчыць (арэ́хі)

3) ля́скаць (пу́гаю)

4) informal мо́цна ўдара́ць

5) псава́ць не́чую рэпута́цыю

6) informal расшыфро́ўваць

7) Chem. раклада́ць, разьдзяля́ць на скла́днікі

4.

v.i.

1) расшчапля́цца

2) трэ́скацца

3) лама́цца, не вытры́мваць, зрыва́цца (пра го́лас)

He cracked under the strain — Ён залама́ўся пад ці́скам

- crack down

- crack one’s whip

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ля́паць1, ля́пыць, ле́патэ ’ўтвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць з ляскам’, ’біць, можна стукаць па чым-небудзь’, ’клекатаць (пра бусла)’, ’ляскаць зубамі’, ’пазяхаць, адкрываць і закрываць рот’ (Нас., ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шат., Ян., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ’жраць’ (Мат. Гом.), ’трашчаць бразготкай’ (швянч., Сл. ПЗБ); ля́пнуць ’прапасці, згінуць’ (Сцяшк.), ’упасці з шумам’ (Нас., Грыг.), ’выцяць, ударыць’ (КЭС, лаг.), ля́пнуцца ’ўпасці’ (Шат., ТСБМ). Укр. ля́пати, рус. ля́пать, н.-луж. lapaś, в.-луж. lapać, мар. ľapat, славац. ľapac, славен. lapati, серб.-харв. ла́пати, макед., балг. ла́пам. Прасл. lʼapati ’ўдараць, моцна стукаць, пляскаць’, ’жраць, есці ўголас’. Гука- і рухапераймальнае ад ляп! Незалежна ўтвораны аналагічныя ўтварэнні ў іншых і.-е. мовах: літ. lapénti, lapóti, tapsė́nti (< lap! — для выражэння падзення, цяжкага ступання, хуткага хапання), ст.-грэч. λάπω ’ліжу’, ’жру, хлябчу’, арм. lapʼem ’лізаць’, ням. lappen ’тс’, ’хлябтаць’, алб. lʼap ’тс’, франц. laper ’хлябтаць’ (Бернекер, 1, 690; Слаўскі, 4, 50–51; Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 552).

Ля́паць2 ’гаварыць бязглуздзіцу’, ’гаварыць рэзка, нетактоўна, неабдумана’ (Нас., ТСБМ, Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; міёр., Нар. лекс.; в.-дзв., свісл., Сл. ПЗБ). Да ля́па1 (гл.). Сюды ж ляпа́цца ’хваліцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.).

Ля́паць3 ’падаць (пра снег)’ (паст., воран., шальч., Сл. ПЗБ), ’пляскаць, плюхаць’ (ТС), ганц. ля́пацца ’падаць (пра снег)’. Да ля́па3 (гл.). Відавочна, у гэтых лексем пазней развілося рухапераймальнае значэнне ’кідаць густое, ліпкае’, ’кідацца чым-небудзь ліпкім’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галадаць, галадаваць, недаядаць; пасціць, пухнуць (перан.) □ не мець куска хлеба, душыцца голадам, пухнуць з голаду, перабівацца з хлеба на квас, спяваць на хлеб, сядзець на мякіне, сядзець на нішчымніцы, класці зубы на паліцу, ляскаць зубамі, грэць зубы, смактаць палец, смактаць лапу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хло́пать несов.

1. (твёрдым по твёрдому) ля́паць, бра́згаць, гру́каць;

хло́пать две́рью, кры́шкой ля́паць (бра́згаць, гру́каць) дзвяра́мі, ве́кам;

хло́пать руко́й по столу́ ля́паць (гру́каць) руко́й па стале́;

ста́вни хло́пают акані́цы ля́паюць (бра́згаюць);

2. (чем-л. мягким или по мягкому) ля́паць; ля́скаць; (преимущественно в ладоши, по воде и т. п.) пля́скаць; (преимущественно крыльями, по плечу и т. п.) ло́паць; (по плечу — ещё) ля́паць;

3. (о пробках, выстрелах и т. п.) хло́паць, ба́хкаць;

4. (глазами) разг. лы́паць;

хло́пать глаза́ми лы́паць вачы́ма;

хло́пать уша́ми разве́сіць (разве́шваць) ву́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́скаць1, лу́скыць, луска́ць, лу́скатэ ’лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам’ (ТСБМ, Растарг., Юрч.; віл., докш., кам., драг., Сл. ПЗБ). Укр. лу́скати, рус. пск., смал., варон., дан. лу́скать, польск. łuskać, в.-луж. łuskać (worjechi), чэш. louskati, luskať, славац. lúskať, славен. lúskati, серб.-харв. љу̏скати (се), luskati (beči), балг. люскам. Прасл. luskati, утворанае ад luska > луска́ (гл.). Слаўскі (5, 353) лічыць малаімаверным вывядзенне прасл. luskati з lup‑skati (першаснага інтэнсіва на ‑sk‑), як мяркуе Махэк (ZfslPh, 29, 353–354).

Лу́скаць2, лу́скыць, лу́скаць ’патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое’, ’хрусцець (аб пальцах)’, ’трэскаць, лопаць’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), (перан., іран.) ’забіваць, знішчаць’, ’піць, выпіваць’ (Юрч.), лу́снуць ’лопнуць, трэснуць’ (ТСБМ, Растарг., Сцяшк., ТС). Укр. лу́скати ’лопацца з трэскам’, ’удараць’, біць крыламі’, рус. лу́скать: пск., цвяр. ’біць’, ’шчоўкаць’, пск. ’лапатаць, балбатаць’, лу́снуть: кур. ’лопнуць’, наўг., пск., цвяр., калін. ’ударыць, стукнуць’, лу́снуцца ’ударыцца аб зямлю’; польск. łuskać ’злёгку патрэскваць’, ’шмат піць’, каш. nalëskac są ’налопацца, наесціся’, в.-луж. łuskać ’лопацца, патрэсваючы’, чэш. luskati ’шчоўкаць пальцамі’, louskati ’выдаваць трэск’, łuskač ’біць вошы’, славац. lúskať пстрыкаць, трашчаць’; славен. lúskati ’біць; бразгаць дзвярыма, ляскаць бічом’, серб.-харв. љу̏скати ’лупіць мячом’, ljuskati ’лапатаць, пляткарыць’, балг. люскам ’удараю, пляскаю; жлукчу, п’ю’, пірдопск. лускам ’б’ю, катую’. Прасл. luskati, якое ад lusъ!, luskъ! (Слаўскі, 5, 353–355; гэтак жа і Бязлай, 2, 157). Махэк₂ (344–345) лічыць luskati інтэнсівам, утвораным ад lupati. Аўтары БЕР (3, 581) мяркуюць, што лускаць1 і лускаць2 маюць адно і тое ж паходжанне (да luska).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)