1.што. Закаціць што‑н. круглае або на колах унутр чаго‑н. Укаціць калёсы ў гумно. □ [Касперскі:] А бочку, хлопцы, укоціце ў склеп... Тут нельга пакідаць.Гурскі.
2.перан.; штокаму. Разм. Зрабіць, учыніць (звычайна што‑н. непрыемнае). Укаціць вымову прагульшчыку. Укаціць вучню двойку. □ [Валянціна Міхайлаўна:] — А летась тут, у нас, памятаеце, колькі мы вам [Андрэй Іванавіч] уколаў укацілі.Васілевіч.
3.Разм. Уехаць куды‑н. Добра ціскануў па педалі і праз гадзіну ўкаціў у тую самую алейку з вязамі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́х, ‑у, М ‑росе, м.
1. Травяністая расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках. Скасіць гарох. Абмалаціць гарох. Шчыпаць струкі гароху.
2.Круглае насенне (гарошыны) гэтай расліны, якое скарыстоўваецца для харчавання. Пражаны гарох. Суп з гарохам. □ У кутку стаяла пара кублаў, адзін парожні, а другі з леташнім гарохам.Бядуля.
•••
Бобу ў гаросе шукацьгл. шукаць.
За царом Гарохамгл. цар.
Хто ў боб, хто ў гарохгл. хто.
Як гарох пры дарозе — пра чалавека, якога ўвесь час непакояць, крыўдзяць.
Як у (аб) сцяну (сценку) гарохамгл. сцяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАТО́НДА (італьян. rotonda ад лац. rotundns круглы),
круглае ў плане цэнтрычнае збудаванне, звычайна завершанае купалам, з размешчанымі па перыметры калонамі. Вядома з часоў Стараж. Грэцыі і Рыма ў некат. храмах, маўзалеях, залах, паркавых павільёнах, альтанках і інш. (Рымскі пантэон). Сустракаліся ў культавых збудаваннях сярэдніх вякоў, эпохі Адраджэння, стылю класіцызму. На Беларусі вядома з 16 ст., найб. пашырана ў культавым дойлідстве стылю класіцызму (Чачэрская Спаса-Праабражэнская царква, Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў, капліца-пахавальня ў в. Пральнікі Валожынскага р-на Мінскай вобл.). Форму Р. мелі ў сваіх завяршэннях некат. манум. збудаванні: Гродзенскі палац Тызенгаўза, ратушы ў Гродне, Мінску, г. Драгічын (Брэсцкая вобл.). У выглядзе Р. вырашаны альтанкі і павільёны ў рэгулярных і пейзажных парках сядзіб вёсак Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл., Варняны Астравецкага, Залессе Смаргонскага р-наў Гродзенскай вобл., Альбінскага палацава-паркавага ансамбля і інш. (18—19 ст.), альтанкі ў архітэктуры 1950-х г. (на набярэжнай р. Свіслач і каля гал. ўвахода ў Цэнтр дзіцячы парк імя М.Горкага ў Мінску).
С.А.Сергачоў.
Капліца-пахавальня ў форме ратонды ў в Пральнікі Валожынскага раёна Мінскай вобл. (цяпер Мікалаеўская царква). 2-я пал 19 ст. Фота 2000.Да арт.Ратонда. Царква-ратонда Святой Труны ў г. Кембрыдж (Вялікабрытанія). Каля 1101—30.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бабок, бабоўнік, бобік ’расліна Menyanthes trifoliata L., бабок трохліставы’ (Шат., Кіс.); рус.бобки́, бобо́вник ’канюшына’, бобовник ’канюшына, Trifolium’, ’бабок, Menyanthes’, ’капытнік балотны, Calla palustris’, аналагічныя назвы ў польск. і ўкр. мовах (параўн. Мяркулава, Очерки, 36). Ад bobъ ’боб; штосьці круглае’. Першапачаткова назва адносілася да канюшыны, потым была перанесена на бабо́к (тры лісцікі, як у канюшыны) і капытнік (гл. Мяркулава, Очерки, 36–37). Такім чынам, сюды належаць і бабо́ўнік ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Кіс., Інстр. II), ’Veronica beccabunga L.’ (Кіс.). Бел. слова бабоўнік ’Trifolium’ (Нас.) Кюнэ (Poln., 45) лічыць запазычаннем з польск.bobownik.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́чка ’каляска на адным коле, якую штурхаюць перад сабой’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), ст.-бел.тачка ’тачка’ (1679 г., КГС), ’невялікі вазок’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус.та́чка ’вазок на адным коле’, польск.taczka, часцей мн. л. taczki ’тс’, ст.-чэш.táčka, чэш., славац.táčky мн. ’тачка (для пяску); двухколка’, серб.-харв.та̀чке, та̏чке ’тс’. Прасл.*tačьka ’павозка, вазок’ ад прасл.*tačati ’перасоўваць (на колах, куляючы і пад.)’, параўн. стараж.-рус.такати ’гнаць, паганяць’, пазней тачати ’тс’, тачити ’гнаць; ездзіць’, польск.taczać ’пасоўваць нешта круглае, куляць’, з суф. ‑ьk‑a (Борысь, 625).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пуп, ‑а, м.
1. Рубец на сярэдзіне жывата, знак пасля адпадзення пупавіны. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот да самага пупа.Колас.Пуп.. [цяля] прымарозіла, як яшчэ пад каровай было, і стаў гнісці жывот.Ермаловіч.
2. Страўнік у птушак. Курыны пуп. Гусіны пуп.
3.перан.Разм.Круглае або вострае заканчэнне розных прадметаў. Дарабіць пуп у шапцы.
4.перан.Разм. Цэнтр чаго‑н. [Клім:] — Гэта ўсё — вон, пятнаццаты век. Тут пуп калгаса! — і яго рука зрабіла дугу і паказала пальцам сабе пад ногі.Лобан.
•••
Браць на пупгл. браць.
Ірваць пупгл. ірваць 1.
Пуп зямлі — пра таго, хто лічыць сябе самым галоўным, цэнтрам чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРУЗІ́НСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, якая адлюстроўвае фанемны склад грузінскай мовы. Летапіс Грузіі («Картліс цхаврэба») прыпісвае стварэнне грузінскага пісьма цару Фарнавазу (4—3 ст. да н.э.). Некат. навукоўцы звязваюць грузінскае пісьмо з усх.-арамейскім пісьмом эліністычнага перыяду. У выніку хрысціянізацыі Грузіі адбылася трансфармацыя арамейскай асновы пад уплывам грэч. пісьма: мяняўся напрамак пісьма (ад справа налева да адваротнага), парадак літар у алфавіце, уводзіліся знакі для галосных, якія часткова былі запазычаны з грэч. пісьма. Існуе гіпотэза аб удзеле ў стварэнні грузінскага пісьма Месропа Маштоца (гл. ў арт.Армянскае пісьмо). У стараж.-груз. алфавіце было 37 (пазней 38) літар, якія мелі і лічбавае значэнне, у сучасным — 33 (5 для галосных, 28 для зычных). Вял. літары, як правіла, адсутнічаюць. Першыя пісьмовыя помнікі грузінскага пісьма датуюцца 5 ст.н.э. — надпісы ў груз. манастыры ў Палесціне (каля 433) і інш.
У працэсе развіцця ўзніклі 3 асн. формы грузінскага пісьма, якія значна адрозніваліся. Мрглавані (круглае) — устаўнае пісьмо з акруглым абрысам і аднолькавым памерам літар — існавала да 9—10 ст. З яго развілася нусхуры (радковае) — з вуглаватым нахіленым напісаннем і рознымі па вышыні літарамі (было пашырана ў 9—11 ст.). У 10 ст. на аснове нусхуры ўзнікла мхедрулі (грамадзянскае, ці свецкае) таксама з рознай вышынёй літар і круглым абрысам. Да 17 ст. мхедрулі набыло сучасны выгляд, пранікла ва ўсе сферы ўжывання, а з увядзеннем ў 1629 кнігадруку канчаткова стабілізавалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 — пач. 20 ст. ў Мінску. Вядомы 2 тыпы М.к.: гаршковая 15—16 ст. і каробчатая 1-й пал. 16 — пач. 20 ст. Раннія віды гаршковай М.к. маюць прамавугольнае ці круглае вусце; больш познія, т.зв. міскавыя, — ніжэйшыя, з шырэйшым вусцем. Каробчатая кафля 1-й пал. 16 ст. тэракотавая, з квадратнай вонкавай пласцінай памерам 14 × 14 см, аздоблена геам. арнаментам у выглядзе пукатай або глыбокай контррэльефнай разеткі. З 2-й пал. 16 ст. пашырана масавая вытв-сць каробчатай кафлі (зберагаліся фрагменты гліняных штампаў-форм для выціскання ўзору). У 2-й пал. 16—1-й пал. 17 ст. выраблялі сценную, паясную, карнізную кафлю, каронкі, балясіны (тры апошнія тыпы мелі складанапрафіляваную вонкавую пласціну, што рабіла паверхню печаў рэльефнай). Вырабы пакрывалі палівай, найчасцей зялёнай. Выраблялі таксама паліхромную кафлю. У аздабленні М.к. выкарыстоўвалі геам. і расл. арнаменты, партрэтныя, геральдычныя, зааморфныя адлюстраванні, выявы міфалагічных істот, коннікаў, надпісы і інш. М.к. канца 17 — пач. 18 ст. мае вонкавую пласціну без рамкі, аздоблена рэльефным дывановым арнаментам. Кафля сярэдзіны 18 ст. мае гладкую вонкавую пласціну, пакрыта зялёнай або карычневай палівай; у 1-й пал. 18 ст. ў аздабленні выкарыстоўвалі рознакаляровыя эмалі. Кафля 19 ст. пераважна гладкая, пакрытая белай эмаллю; у вырабах канца 19 — пач. 20 ст. прыкметны рысы стылю мадэрн. Іл.гл. таксама да арт.Кафля.
В.Е.Собаль, У.В.Угрыновіч.
Да арт.Мінская кафля. Паліваная кафля з геаметрычным і выяўленчым сюжэтам. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́мба ‘невысокі слупок ля дарогі або тратуара’, ‘круглае збудаванне для наклейвання афіш, аб’яў’, ‘падстаўка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яўс.), ‘выемка, гняздо ў бэльцы, куды ўстаўляецца прамавугольны шпень кроквы’ (Зайка Кос.), ‘тоўстая мажная кабета’ (Яўс.), тумбава́ты ‘тоўсты (чалавек)’ (Сцяшк. Сл.), тумбішча ‘непаваротлівая жанчына’ (Юрч. СНЛ). Праз польскую (tumba першапачаткова ‘саркафаг для цела святога’, пасля ‘слупок’, якое з лац.tumba) ці рускую мову (ту́мба, якое з нова-в.-ням.Tumbe ‘магіла’, ‘труна’, ‘яма’) з нар.-лац.tumba ‘магіла’, апошняе ўзыходзіць да ст.-грэч.τύμβος; ‘пагорак’, ‘магільны курган’, роднаснага лац.tumulus ‘узгорак’ (Фасмер, 4, 120; ЕСУМ, 5, 675; Чарных, 2, 271; Арол, 4, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́за, ‑а, н.
Разм.
1. Жывот чалавека або жывёліны. Умее .. [трактарыст] і на пузе поўзаць, і дагары паляжаць пад трактарам, калі спатрэбіцца.Ермаловіч.Ромка цаляе ў голае Петрыкава пуза вадою з конаўкі, не трапляе, і хлопчык аж заходзіцца ад вясёлага, дураслівага рогату.Місько.Лёд трэснуў, і ў чорнай палонцы паказалася белае пуза рыбіны.Ігнаценка./уперан.ужыв.Шэрым пузам душаць хмары Поля нудныя абшары.Крапіва.З-пад белага, бліскучага пуза самалёта раптам папоўз чорны дым.Асіпенка.
2.пагард. Пра вялікі, тоўсты жывот у чалавека. Круглае пуза так далёка выдавалася ўперад, што пэўна пан не бачыў за ім сваіх кароценькіх ножак.Колас.
•••
Ад пуза — уволю, удосталь (наесціся, напіцца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)