на во́ре ша́пка гори́тпогов. на зло́дзеі ша́пка гары́ць; ≅ хто парася́ ўкраў, таму́ ў вуша́х пішчы́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
notorious
[noʊˈtɔriəs]
adj.
1) вядо́мы, нясла́ўны, заўзя́ты
a notorious thief — вядо́мы зло́дзей
a notorious cheat — заўзя́ты махля́р
2) агу́льнавядо́мы, вядо́мы ўсі́м
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Жу́лік ’дробны злодзей’ (ТСБМ), жульма́н ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.жу́лик ’тс’, дыял. ’птушка з пароды кулікоў’, ’маленькі хлябок’, кастр. ’ножык’, уладз. ’чорнарабочы’, польск.žulik ’злодзей’, чэш.žulik ’махляр, шэльма’, балг.жульо ’дробны чалавек’ (< жуля ’церці’, БЕР, 1, 558). Даль (1, 547) звязваў жулить ’прысвойваць’ з жи́лить (параўн. бел.жыліць) ’тс’, жилиться ’быць скупым’. Гэта падтрымлівае Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298. Праабражэнскі (1, 237), адзначыўшы жуль ’ножык’ і арг. афен. жулить ’рэзаць’ згадвае, што «некоторые производят от шулер». Фасмер (2, 65) дадае арг.рус.жулик ’вучань злачынца’ і ’ножык’, нерашуча параўноўвае з серб.-харв.жуљити ’драць скуру’, балг.жуля ’драпаць, церці, здзіраць’, славен.žúliti ’церці, жаваць’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ндрус ’брат’ (арг. — маг., слуц., Рам. 9, 21). Параўн. рус. афенск. андрус ’тс’, укр. лірніцк. андрус, яндрус, вандрус ’тс’, польск. ахвесніцк., прастамоўн. andrusзлодзей, вулачнік, хлопец, кавалер’. З грэч.ἀνήρ, ἀνδρος ’мужчына’ праз пасрэдніцтва агульнай усх.-слав. эзатэрычнай мовы афеняў, купцоў (Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 101–102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПО́ЛЬКА (чэш. polka ад půlka палавіна),
бел.нар. танец чэш. паходжання. Муз. памер 2/4. Выконваецца па крузе ў парах. Асноўны рух — паўкрокі з паваротам, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі па (падскокамі, прысядкай, прытупамі, выстаўленнем нагі на пятку і інш.). У 1840-я г. быў пашыраны ў Еўропе як бальны танец. У розных рэгіёнах узнікалі лакальныя варыянты П., якія асіміляваліся з мясц. харэагр. фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення П. ў бел. харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да нац.танц. традыцый (2-дольнасць метра, хуткі тэмп, прастата рухаў і кампазіцыйнай будовы, жыццярадасны настрой). Бытуе ў мностве муз., харэагр. і тэкставых (у выглядзе прыпевак) разнавіднасцей. У назвах бел. П. адлюстраваны тэрыторыя пашырэння («Барысаўская», «Смаргонская», «Віцябчанка»), асаблівасці харэагр. будовы («Рассыпуха», «Вязанка»), характар лексікі і выканання («Трасуха», «Крутуха», «Ківуха», «З прысюдамі», «Драбней маку», «Паважна», «Какетка»), эмац. (гумарыстычны) настрой («Шэльма», «Расцяпа», «Гопсясюся», «Злодзей»), звычкі і рухі жывёл і з’явы прыроды («Зайчык», «Чыжык», «Дожджык»), імёны дзейных асоб («Альбіна», «Янка»), назвы старадаўніх танцаў, з якімі злілася П. («Трасуха», «Мазур-полька») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бірук ’воўк’ (Інстр. II, Нас.). Рус.бирю́к. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тат.büri, ст.-цюрк.böri, казах.börü і г. д.); першакрыніца — іран. мовы. Праабражэнскі, 1, 26; Фасмер, 1, 168; Шанскі, 1, Б, 123 (там і іншая літ-pa і некаторыя новыя меркаванні). Пераносна ’сугней, нелюдзім’ (Касп.), ’злодзей’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўчуга́н ’аўчарка, сабака, які вартуе авечак’ (Нас.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад аўца па тыпу ваўчуган ’бялізны воўк’, зладзюган ’злодзей’, якім адпавядаюць формы на ‑у́га (‑ю́га): ваўчуга, зладзюга, параўн. Карскі 2–3, 33. Адсутнасць або незафіксаванасць зыходнай формы *аўчу́га, магчыма, указвае на сувязь (частковая калька?) з літ.avìganis ’аўчар’, ’аўчарка’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 193, 212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў.// Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў.// Зрабіць допыт каму‑н. Апытаць падсуднага. □ [Веразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж.Чарнышэвіч.
2.Разм. Знайсці што‑н., распытваючы. Апытаць кватэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; пр. закраўся, ‑лася; зак.
1. Непрыкметна, крадком пранікнуць куды‑н. Злодзей закраўся ў дом.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Непрыкметна, мімаволі ўзнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях). Смутная здагадка закралася Любе ў сэрца.Васілевіч.— Прывыкнеш, Колька! — спрабаваў супакоіць таварыша Ігнась, але ў словах яго не было шчырасці: сум па дому закраўся і ў яго душу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Спароць усё, многае. І цяпер тыя дзед і баба, тая нізкая, чорная хата здаюцца Раі сном, хоць яна і ведае, што гэта быў не сон, што тыя дзед і баба яе ратавалі. Паспорвалі жоўтыя латы з яе адзежы, сюды, у бальніцу, прывезлі.Арабей.— [Задрапей] падкраўся, як злодзей, да млына, узлез на плот і паспорваў [ластаўчыны гнёзды].Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)