Сво́ра ‘зграя’, ‘вяроўка, прывязь для паляўнічых сабак’: спусцілі сабак цілую свору (Сержп.). Параўн. укр. сво́ра ‘прывязка ў цэпе’, ‘развора , рус. сво́ра ‘прывязь, вяроўка, на якой вядуць паляўнічых сабак’, польск. swora ‘зграя сабак; прывязь для сабак’, кашуб. svora ‘адна з пасмаў у касе’, чэш. svora ‘прывязка ў цэпе’, славен. svọ̏ra ‘падоўжная жэрдка ў возе, развора’, серб.-харв. svóra ‘развора’. Прасл. *sъvoraзвязка’, ад дзеяслова *sъ‑virati ‘злучаць, звязваць’ (Фасмер, 3, 583; ЕСУМ, 5, 195; SEK, 4, 383); гл. вор2, шворка, шворан. Куркіна (Диал. структура, 192) мяркуе пра першаснае *sǫvora, што захавалася ў славен. sovọra, sǫ̑vra, sọra ‘развора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́жні, сту́дні, сту́зні, адз. л. сту́зэнь ‘перамычка, што ідзе ад загнутага канца полаза саней да першага капыла’ (Маслен.), усту́жына ‘вязок у санях на першых капылах’ (віц., Нар. лекс.). Параўн. рус. дыял. сту́женm ‘вяз, што злучае галоўку полаза з першым капылом’, сани са стуженем ‘від усходнееўрапейскіх саней’. Вытворныя ад *sъtǫga, параўн. рус. сту́га ‘палоска, сувязь, мацаванне’ (да тугі, цяга, цягнуць, параўн. Фасмер, 3, 786; гл. стужка) і іншыя назвы дэталей саней: сця́гі, усця́глі ‘планкі, што ідуць ад галовак да першых капылоў’ (Маслен.), першапачаткова ‘тое, што сцягвае, звязвае галоўку полаза з капылом’, параўн. вязы ‘тс’, параўн. таксама стуззвязка’ (гл.). Гл. Цыхун, SOr, 39, 280.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́бель ’сцябло, цыбух’ (Сл. ПЗБ), ’ручка ў вясле’ (ТС), сце́бяль, сцяблавы́ ко́рань ’вертыкальны корань дрэва’ (Сл. ПЗБ; чэрв., ЛА, 1). Параўн. укр. сте́бель ’адростак, цыбух’, рус. сте́бель ’ствол, адростак, чаранок’, стараж.-рус. стьбль, славен. stebəl ’сцябло, камель’. Прасл. *stьblь, параўноўваюць з літ. stíbis ’membrum virile’, stíebas ’слуп; цыбух, сцябло’, лат. stiba ’кій, прут’, ст.-інд. stíhhih ’пучок, звязка’ (Фасмер, 3, 750; Бязлай, 3, 314; ЕСУМ, 5, 405), літ. stìbilas ’чаранок, сцябло, качан’ (Сной₂, 697); на падставе апошняга Мартынаў (Дерив., 35) прапануе рэканструкцыю прасл. *stьbьlь з суф. ‑ьlь, паралельнае да лац. stipula ’салома, сцябло’ з суф. ‑ula, што няпэўна. Гл. таксама сцябло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пампу́шка1 ’невялікая круглая пышная булка; аб тоўстым пульхным дзіцяці, жанчыне’ (ТСБМ, Нас., Федар. VI, VII), ’аладка’ (Яруш., Бяльк.), пампу́шкі ’булкі’ (Сл. Брэс.). Рус. паўдн. пампу́ха, пампу́шка ’від вырабу з цеста; праснак з часнаком’, укр. пампу́х ’пампушка’. Праз польск. pampuch ’аладка’ з ням. Pfannkuchen ’блін’ з дыстантнай асіміляцыяй p‑k > p‑p (Мацэнаўэр, 269; Міклашыч, 230; Фасмер, 3, 194). Праабражэнскі (2, 10) мяркуе аб магчымым уплыве пу́хнуць.

Пампу́шка2 ’скрутак тытуню’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. пампухъ ’пачка тытуню’ (Чартко, Даследаванні па літ. і мове, Гродна, 1967, 54). Рус. арханг. пампу́шазвязка лісця тытуню’. Гл. папуша. Сюды ж, відаць, і панпу́шка ’клубок нітак’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снопзвязка зжатых сцёблаў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; ашм., Стан.; Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. сніп, рус. сноп, стараж.-рус. снопъ, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. snop, серб.-харв. сно̏п, славен. snȍp, макед., балг. сноп, ст.-слав. снопъ. Прасл. *snopъ лічыцца роднасным ст.-в.-ням. snuaba ‘павязка’, snuobili н. р. ‘ланцужок’, да і.-е. *(s)neu‑ ‘вязаць’; Махэк₂ (564) тлумачыць праславянскую семантыку як ‘тое, чым звязваюць’ → ‘тое, што звязана’. Сной₁ (588) узводзіць *snopъ да і.-е. пашыранай базы *snəpo ‘тое, што звязана’ і, далей, да і.-е. базы *sneh‑p ‘звязваць’; Борысь (565) — да і.-е. *snēp‑/*snop‑/*snəp‑. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 700 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 334–335; Шустар-Шэўц, 1329.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́закзвязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істу́жка, стужка ’палоска каляровай тканіны, якая скарытоўваецца для ўпрыгожання, аблямоўкі і іншых мэт’, ’доўгая вузкая палоска з якога-н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Мядзв., Жд. 2, Інстр. I). Рус. смал. сту́жка, исту́жка ’істужка’, укр. стьо́жка ’тс’, польск. wstęga, wstążka ’істужка, палоска’, в.-луж. уст. stuha ’істужка, шнурок, завязка’, н.-луж. stuga ’шнурок, рэмень’, ст.-чэш. vztúha, чэш. stuka, stužka ’істужка’, славац. stuha, stužka, stuhľa ’істужка, палоска, пояс’, славен. stȏgla ’шнурок, раменьчык’. Ст.-рус. сътугазвязка, скрэпа’. Прасл. *sъtǫga, корань *‑tǫg‑/*‑tęg‑, гл. тугі, цягнуць, цяга (Фасмер, 3, 786; Брукнер, 635). Махэк₂ (590) прапаноўвае праформу *vъstęga, дзе vъs‑ паказвае напрамак дагары. Бел. суфіксацыя ‑к‑a; і‑ пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шала1 ’прыстасаванне з калоў, жэрдак для сушэння сена, вянкоў цыбулі і інш.’ (КТС, БРС), укр. ві́шало ’вешалка для адзення’, рус. паўн. вешало ’жэрдка, на якой што-небудзь развешваецца, сушыцца (снапы, лён)’; ’вяроўка, на якой сушыцца бялізна’, ст.-рус. вешала ’прыстасаванне з жэрдак для прасушвання чаго-небудзь’ (з XVII ст.), польск. wieszadło ’вешалка’; ’паліца ў выглядзе драбіны’, в.-луж. wěšadło ’вешалка’, чэш. věšadlo ’тс’, славац. vešadlo ’апорная канструкцыя’, славен. vešála мн. л., серб.-харв. ве̏шала, балг. ве́шало ’шыбеніца’, славен. vẹ́šalo ’павешанае на сцяне кухоннае начынне’, прасл. лексема з суф. ‑dlo ад асновы věšati (гл. вешаць).

Ве́шала2звязка грыбоў’ (Інстр. III), лун. вэ́шало ’нізка скручанага лыка’ (Шатал.) узнікла ў выніку семантычнага пераносу: ’прыстасаванне (жэрдка, вяроўка), на якім падвешваецца нешта для сушкі’ → ’тое, што падвешваецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́шка1 ’галушка’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ), таксама ’шарык, галачка’ (Касп.). Рус. галу́шка, укр. галу́шка, польск. gałuszka (hałuszka; гэты апошні варыянт запазычаны з укр.; гл. Брукнер, 133). Адносіны паміж асобнымі словамі ў слав. мовах даволі складаныя. Рус. слова лічыцца запазычаннем з укр. (гл. Шанскі, 1, Г, 20). Укр. галушка, паводле Шанскага (там жа), хутчэй за ўсё ўзята з польск. мовы (gałuszka < gała). Штосьці пэўнае адносна бел. слова сказаць цяжка, бо няма дастатковых даных адносна гісторыі гэтай лексемы. Аб слове галу́шка ў бел. дыялектах гл. падрабязна Сцяц. Нар., 36–37, які адзначае, што як назва стравы слова галушкі малаўжывальнае і часцей яно сустракаецца ў форме галушка (адз. л.) са значэннем мучнога шарыка ў зацірцы.

Галу́шка2звязка апрацаванага лёну’. Гл. галу́шка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́нка ’патэльня на ножках з доўгай ручкай’ (Сл. Брэс.; ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’драўляная міска’ (раг., Сл. ПЗБ; рэч., Нар. сл.; светл., рагач., рэч., б.-каш., ЛА 5), ’гліняная міска’ (Бяльк., Нар. Гом.; жлоб., б.-каш., чач., ветк., добр., рэч., маз., петр., гом., Сл. ПЗБ), ’звязка дроў’ (Шпіл.), руск. дыял. ры́нка ’гаршчок для кветак’, ’гліняная міска’, укр. ри́нка. З польск. rynka ’тыгель’, ’нізкая каструлька (раней гліняная)’, якое, як і пол. rondel ’каструля’ (> бел. дыял. рандэлек), са ст.-в.-ням. rîna, с.-в.-ням. rîne, reindel, rindel, reinel ’трохногі гліняны гаршчок’, ’тыгель’, ’міска для малака’, ням. Reindel (Фасмер, 3, 529; Брукнер, 472; Трубачоў, Ремесл. терм., 297). З іншага боку можа быць звязана з ням. Ring, параўн. славен. rȋnka ’пярсцёнак’ (Сной у Безлай, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)