1. Марская рыба сямейства селядцовых, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе. Селядзец быў тлусты, сакавіты, мяккі і духмяны.Новікаў.На стале стаялі прыгатаваныя селядзец з гарнірам, а поруч міска з гарачай сопкай бульбай, марынаваныя грыбы, кількі, шпроты, чорная ікра, фаршыраваная рыба, цяляціна, дамашняя свіная каўбаса, ад якой пахла ядлоўцам, паляндвіца і шмат іншай закускі.Гурскі.
2.Абл. Шабля. У земскага торгаюцца бровы, ён хапаецца рукою за свой «селядзец».Якімовіч.
•••
Як у бочцы селядцоў — пра вялікую колькасць людзей у цесным памяшканні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струме́ніць, ‑ніць; незак., што і без дап.
Цячы струменем, струменямі. Вясна-красна Прыйшла да нас, Са стрэх вада струменіць.Хведаровіч.Тапурыя дапамог .. [Тарыелу] ўстаць і амаль непрытомнага давёў да маленькага ручая, што струменіў з-пад каранёў дрэў.Самуйлёнак.Ёсць лажок сярод жыта, Дзе струменіць крыніца.Калачынскі.//перан. Вылучаць, пашыраць струменем (пах, святло і пад.). І дуб-крапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні, А сосны сочаць і струменяць Густы, духмяны пах смалы.Колас.Незлічоныя стагі цямнелі на росна-шызым абшары, струменілі той асаблівы водар, які бывае ў сена, не кранутага дажджом.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пах ’адчуванне органамі нюху лятучых рэчываў і субстанцый’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), ’дух; дыханне’ (Нас.), па́хнуць, па́хнуті, па́хці ’пахнуць’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), паху́чы, пахну́чы, пахню́шчы(й) ’духмяны’, ’пахучы’, ’смярдзючы’ (Гарэц., Сл. ПЗБ; ТС; карм., Мат. Гом.; укр.пах, па́хати ’нюхаць’, па́хнути, рус.пахнуть, польск.pach, pachnąć і pąchač, чэш.pach, páchnouti, славац.pach ’смурод’, páchnuť ’смярдзець’, ’аддаваць пахам чаго-н.’ Паводле Праабражэнскага (2, 29), Младэнава (415), Голуба (188), — гукапераймальнае. Махэк₂ (426) лічыць гэта слова экспрэсіўным дзеясловам з суфіксам ‑x‑ (ст.-чэш.páchati, в.-луж.pachać ’пыхкаць (люлькай)’, н.-луж.pachaś ’дыміць, курыць’), які ўзыходзіць да pálati ’гарэць, палаць’, што для Трубачова (гл. Фасмер, 3, 221) з’яўляецца недастаткова пераканаўчым. Сюды ж дзятл.па́хат (< pax + ъtъ) ’пах’ (Сл. ПЗБ) і па́хоць ’вялікі пах’ (ТС).
Some of his stories were a bit spicy — Некато́рыя зь яго́ных апавяда́ньняў былі́ крыху́ салёныя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
струме́ніцца, ‑ніцца; незак.
Ліцца, цячы струменямі. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ў пачатку, струменяцца .. [ручаі], як слёзы, па твары зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі.Колас.Нават рэчка каля моста, дзе берагі яе густа зараслі арэшнікам, разамлела ад сонца і, стомленая, ледзь-ледзь струменілася.Сіўцоў.Салдат адскочыў убок; ён падняў уверх левую руку, па кісці якой струменілася свежая кроў.Якімовіч.//перан. Пашырацца, разыходзіцца струменямі (пра паветра, святло, пах і пад.). Не ад цяпла, якое шчодра струменілася з расчыненых дзверцаў грубкі, а ад тых добрых слоў, што казаў дзед Сопат, цяплела, грэлася, як пры невідочным агні, Галіна душа.Сабаленка.І Ружу песціў асцярожна вецярок, І ад яе струменіўся духмяны тонкі водар.Валасевіч./упаэт.ужыв.Струменіўся бляск вялікіх чорных вачэй.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца. Расцвіў перад акном духмяны белы бэз.Брыль.Краска свеціцца, нібыта Толькі расцвіла.Прыходзька./уперан.ужыв.Панурая выспа ўраз ажыла. Раней халодная і насцярожаная, яна зазвінела цёплым дзявочым смехам, расцвіла задорнымі ўсмешкамі хлопцаў.Паслядовіч.
2.перан. Дасягнуць пары росквіту фізічных і духоўных сіл. Лабановіч бачыў мілую дзяўчынку-падлетка і ўспрымаў яе такою, як яна ёсць — маладзенькая, гатовая расцвісці ў поўнай сваёй красе.Колас.// Стаць радасным, ажыўленым. Жанкі аж расцвілі ад задавальнення.Васілевіч.Каля інтэрната .. [студэнты] спаткалі Ганчарова.. Умомант .. вочы [Маі] загарэліся, уся яна ажывілася, расцвіла.Карпюк.
3.перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання. Талент расцвіў. □ Беларусь, мая радзіма, Як жа расцвіла ты За час гэты, за кароткі, Як выгнала катаў!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пад уздзеяннем тэмпературы, агню рабіцца гатовым да ўжывання як ежа. Пакуль смажыліся скваркі, Турсевіч падгатаваў стол да вячэры.Колас.Там на вясёлым полымі даўно ўжо смажыліся грыбы ў смятане і яечня з вяндлінай, а на моцным дубовым стале чакалі нас сыр, агуркі, мёд, духмяны хлеб з кменам і вялікі збан кіслага малака.В. Вольскі.
2.перан.Разм. Пячыся па сонцы; знаходзіцца ў гарачым месцы. — Нашы людзі пылу не баяцца, — уставіла сваё мачыха. — Нашы людзі на сонцы смажацца, на дажджы купаюцца і пылам прычашчаюцца, дык ім нічога не абыходзіць.Сабаленка.А Віктар, бачыш ты,.. прымусіў сядзець тут і смажыцца на сонцы.Гамолка.
3.Зал.да смажыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sweet2[swi:t]adj.
1. сало́дкі
2.духмя́ны;
sweet pea паху́чы гаро́шак
3. све́жы, прэ́сны;
sweet butter несалёнае ма́сла;
sweet milk све́жае малако́
4. прые́мны;
the sweet feeling of freedom прые́мнае пачуццё свабо́ды;
sweet dreams сало́дкія мро́і
5. мі́лы, мілагу́чны;
What a sweet child! Якое цудоўнае дзіця!;
It’s so sweet of you. Ты такая мілая.
♦
in оne’s own sweet time/way як (каму-н.) захо́чацца;
as sweet as honey сало́дкі як мёд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)