rozwiać na cztery wiatry — пусціць на вецер; пусціць па ветры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Плата́ць1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус.смал.плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ.plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат.piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат.plosts — плот. Сюды ж платеіцца ’сноўдацца’ і польск.płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.
Плата́ць2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр.платати ’распластваць, пластаваць’, рус.смал., пск., цвяр.платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск.płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
chap
I[tʃæp]1.
v.
трэ́скацца, сівярэ́ць (пра ру́кі на ве́тры)
2.
n.
трэ́шчына f. (у ску́ры); расшчэ́піна f.
II[tʃæp]
n., informal
чалаве́к -а m.; хлапе́ц -ца́m., хлапчы́на -ы m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пятрэ́ць ’сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.)’ (ТСБМ), ’жыць надгаладзь, прычым працяглы час’ (Янк. 1), пя́траць ’сохнуць, знясільваць’ (Шат., Нас.). Дубоўка (Узвышша, 1929, 8, 105) выводзіў ад пя́тра ’вышкі ў асеці для сушкі снапоў’, ’паліцы ў ганчароў, на якіх сушаць вырабы з гліны’. Паводле Янкоўскага, “трэба думаць, ад назвы летняга посту — пятроўка” (Янк. 1, 158), што сумнеўна. Спецыяльна гл. Коген, Узвышша, 1929, 8, 102. Гл. пе́траць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
whisper2[ˈwɪspə]v.
1. шапта́ць; шапта́цца; гавары́ць шэ́птам;
He whispered a word in my ear. Ён шапнуў нейкае слова мне на вуха.
2.lit. шамаце́ць, шапаце́ць, шалясце́ць (пра вецер, дрэвы і да т.п.);
The wind was whispering in the leaves. Лісце шапацела на ветры.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
nod
[nɑ:d]1.
v. (-dd)
1) ківа́ць галаво́й (на знак прывіта́ньня, зго́ды, зага́ду)
2) дзю́баць но́сам
3) ківа́цца, хіста́цца
Trees nod in the wind — Дрэ́вы хіста́юцца на ве́тры
2.
n.
ківо́к галавы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абсох, ‑сохла; зак.
Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. □ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох?Ваданосаў.// Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго‑н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса.Крапіва.
•••
Малако на губах не абсохлагл. малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройняты ’спехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел.проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус.пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр.пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.
Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее.Арочка.Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам.Чорны.// Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся.Глебка.//безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пузы́рыцца, ‑рыцца; незак.
Узнімацца, пакрывацца пузырамі. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася.Лобан.Набліжэнне нафты першым заўважыў Гошка. Занепакоіла яго, што раствор пачаў пузырыцца і цямнець.Лукша.// Надзімацца, узнімацца пузыром (пра тканіну, адзежу і пад.). Пузырылася на ветры яго [Мішы] белая кашуля, адлятаў назад, абвіваючы шыю, чырвоны гальштук.Васілевіч.На прасценку лапаціць-пузырыцца геаграфічная карта з абазначэннямі лініі фронту.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)