Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

батальённы, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.

2. у знач. наз. батальённы, ‑ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці. Лынькоў.

бата́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні. Батальны жывапіс.

батанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.

Збіраць розныя расліны з мэтай іх вывучэння; гербарызаваць.

батанізі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спецыяльная каробка для раслін, якія збіраюцца ў час батанічных палявых экскурсій.

бата́нік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне батанікі.

бата́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб раслінах.

[Грэч. botánē — расліна.]

батані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да батанікі. Батанічны сад. Батанічная тэрміналогія.

батарэ́ец, ‑рэйца, м.

Артылерыст, баец батарэі (у 1 знач.). Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы. Шамякін.

батарэ́йка, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. ‑рэек; ж.

Памянш. да батарэя (у 3 знач.). // Электрычны кішэнны ліхтарык, а таксама батарэя для яго. Промні святла з батарэек уздоўж і ўпоперак вуліцы працінала цемру. Пестрак.

батарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да батарэі (у 1 знач.). Батарэйны агонь.

2. Які працуе на энергіі батарэй. На самаробным століку — пішучая машынка «Ундэрвуд» і батарэйны прыёмнік. «Маладосць».