Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хро́мавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.

2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.

3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура. // Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах. Чорны. Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне. Навуменка.

хромагравю́ра, ‑ы, ж.

Спец. Шматкаляровы адбітак, зроблены літаграфскім спосабам.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і слова гравюра.]

хромалітагра́ф, ‑а, м.

Майстар-літаграф, які падрыхтоўвае друкаваную форму для ўзнаўлення шматколерных арыгіналаў.

хромалітаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хромалітаграфіі; зроблены спосабам хромалітаграфіі. Хромалітаграфічны малюнак.

хромалітагра́фія, ‑і, ж.

Літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі. // Адбітак (малюнак), зроблены такім спосабам.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і слова літаграфія.]

хромалітагра́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хромалітаграфіі.

хромафатаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. уст. Які мае адносіны да хромафатаграфіі; зроблены спосабам хромафатаграфіі.

хромафатагра́фія, ‑і, ж.

Спец. уст. Каляровая фатаграфія.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і слова фатаграфія.]

хро́місты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае ў сабе хром (у 1 знач.), з дамешкай хрому. Хромісты жалязняк,

хро́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Храматычны гармонік. Цяпер.. баян [Васіля], як калісьці мая просценькая хромка, водзіць моладзь на тую ж лугавінку, якую вартуе стары дуб. Пянкрат. Доўгі час Хролік быў на цаліне, там навучыўся граць, купіў хромку і вось нядаўна вярнуўся. Гроднеў.