бальнеатэрапі́я, ‑і,
Лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.
бальнеатэрапі́я, ‑і,
Лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.
бальнеатэ́хніка, ‑і,
Раздзел санітарнай тэхнікі, прызначаны ствараць на аснове дадзеных бальнеалогіі неабходныя ўмовы для засцярогі мінеральных вод ад спусташэння і забруджання і выпрацоўваць метады найбольш эфектыўнага іх выкарыстання з лячэбна-прафілактычнай мэтай.
[Ад лац. balneum — лазня і слова тэхніка.]
бальнео́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне бальнеалогіі.
бальні́ца, ‑ы,
Установа для стацыянарнага лячэння хворых.
бальні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бальніцы; уласцівы бальніцы.
•••
ба́льны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да балю.
ба́льны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бала 1.
бальшавізава́цца, ‑зуецца;
1. Стаць (станавіцца) поўнасцю бальшавіцкім.
2.
бальшавізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Узмацніць (узмацняць) у кім‑, чым‑н. бальшавіцкі элемент; зрабіць каго‑н. бальшавіком.
бальшавіза́цыя, ‑і,
Узмацненне бальшавіцкага ўплыву; павелічэнне колькасці бальшавікоў у якой‑н. арганізацыі.
бальшаві́зм, ‑у,
Рэвалюцыйная паслядоўная марксісцкая плынь палітычнай думкі ў міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў пачатку 20 ст. ў Расіі і атрымала сваё ўвасабленне ў пралетарскай партыі новага тыпу, у партыі бальшавікоў, створанай У. І. Леніным.