Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бабры́ха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Самка бабра.

ба́бскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Жаночы; уласцівы жанчынам. Бабская работа. Бабская кампанія.

•••

Бабскія плёткі (казкі) гл. плётка ​2.

бабслеі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца бобслеем.

бабуві́зм, ‑у, м.

Рэвалюцыйная плынь утапічна-камуністычнага кірунку, заснаваная Гракхам Бабёфам у канцы 18 ст. ў Францыі.

бабуві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік бабувізму.

бабуві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бабувізму, бабувіста.

бабуі́н, ‑а, м.

Малпа роду павіянаў (водзіцца ў Афрыцы).

[Фр. babouin.]

бабу́лін, ‑а.

Разм. Які мае адносіны да бабулі, належыць бабулі. На акне каля бабулінага ложка, дзе ляжыць Ніна, цьмяна гарыць укручаная лямпа. Брыль.

бабу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да бабуля.

бабу́льчын, ‑а.

Які належыць бабульцы. [Дзядуля:] — Цяпер пойдзем пад бабульчына акно, пальём яе чабарок. Бяганская.