Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

балігало́ў, ‑лову, м.

Двухгадовая травяністая атрутная расліна сямейства парасонавых, якая вызначаецца рэзкім пахам.

балі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікі яркі метэор.

[Фр. bolide.]

балі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта.

2. Навука, якая вывучае законы руху снарадаў унутры гарматы і пасля вылету з яе. Унутраная балістыка. Знешняя балістыка.

[Ад грэч. bállō — кідаю.]

балісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да балістыкі. Балістычная крывая.

•••

Балістычная ракета гл. ракета.

балкані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае мовы, літаратуру, культуру і іншыя агульныя для народаў Балканскага паўвострава праблемы і з’явы грамадскага жыцця.

балка́рац,

гл. балкарцы.

балка́рка,

гл. балкарцы.

балка́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да балкарцаў. Балкарская культура.

балка́рцы, ‑аў; адз. балкарац, ‑рца, м.; балкарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. балкаркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.

балко́н, ‑а, м.

1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.

2. Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона.

[Іт. balcone.]