хваробаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
Слабаўспрыімлівы або неўспрыімлівы да хвароб (пра расліны). Хваробаўстойлівыя сарты лёну.
хваро́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хваробы, выклікае хваробу. Хваробныя бактэрыі.
хварту́х, ‑а, м.
Абл.
1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла. Кавалёў. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль. Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах, — кожны ў скураным хвартуху... Пестрак.
2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.
хварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. на што, чым і без дап. Быць хворым на якую‑н. хваробу. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца. Мележ. Стары жыватом хварэў. Лось. [Нахлябіч] пеша ў горад хадзіў.., аж хварэў пасля гэтакай нялюдскай дарогі. Чорны.
2. перан.; за каго-што. Трывожыцца, непакоіцца аб кім‑, чым‑н. Хварэць за план. □ Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Усім, хто меў дачыненне да калгаса і хварэў за яго лёс, зрабілася не па сабе. Ясна, сіласу было мала. Ермаловіч. // чым. Востра перажываць што‑н. Сапраўдны паэт, на думку Янкі Лучыны, неразлучны са сваім народам, ён тужыць яго тугою, хварэе яго хваробамі. Ларчанка. // на што, чым. Мець які‑н. недахоп, якую‑н. слабасць. Я быў нехлямяжы, сарамлівы і гарачліва, затоена хварэў на самалюбства. М. Стральцоў. [Максім:] — Можа, [Сашка] проста хварэе нездаровай цікавасцю. Машара.
3. перан.; за каго-што. Хвалявацца за чые‑н. спартыўныя поспехі. Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Клаўдзія Пятроўна пачала бурна хварэць за мінскае «Дынама». Васілёнак.
•••
Хварэць душой — трывожыцца за каго‑, што‑н.
Хварэць на пана — весці сябе фанабэрыста, высакамерна ў адносінах да каго‑н.
хваставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да хваста. Хваставы плаўнік.
2. Які знаходзіцца ў хвасце, у канцы чаго‑н. Хваставы вагон. □ Хваставыя чырвоныя агні поезда глядзяць з начы на .. [Яругіна].., але неўзабаве і яны знікаюць. Карамазаў.
•••
Хваставое апярэнне самалёта гл. апярэнне.
хваста́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. хвастаць.
хвастану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да хвастаць (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Выказаць адкрыта непрыемную праўду ў вочы. Натура ўжо гэткая: ніколі не сцярплю, па вачах праўдай хвастану. Савіцкі.
хваста́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хвастаць.
2. у знач. прым. Якога хвасталі, секлі. Сын бітага, хвастанага бацькі, .. ён [Буланцоў] прагнуў кар’еры як адзінага сродку пазбавіцца ад навакольных жахаў. Караткевіч.
хваста́ты, ‑ая, ‑ае.
З вялікім або густым хвастом. Вогненная хвастатая прыгажуня-лісіца жыла ў лагеры даўно. Няхай. Міма праплываюць прыгожыя хвастатыя птушкі. «ЛіМ». // Які мае хвост, доўгі канец. Хвастатая камета.
хваста́цца, хвашчуся, хвошчашся, хвошчацца; незак.
1. Хвастаць сябе (звычайна венікам у лазні). Мыліся ў .. [лазні] усе з канторы, нават сам Унук — любіў хвастацца з рабочымі на палку аж двума венікамі. Пташнікаў. Каля прылазніка гнуткі бярэзнік — Венік на месцы вяжы ды хвашчыся. Танк.
2. Сцёбаць адзін аднаго. — Вунь на святога Юр’я, як бацюшка свянцонаю вадою гавяду акр[апля]ў, дык бабы як пачалі дзеркачамі хвастацца — усякая хацела першай сваю карову падагнаць. Чорны.