Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бясшво́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены без швоў. Бясшвовая труба.

бясшко́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясшкоднага.

бясшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць шкоды. Бясшкодны сродак.

бясшлю́бнасць, ‑і, ж.

Халастое або незамужняе жыццё.

бясшлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне і пад.).

бясшу́мна, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм. Вінтоўка са спецыяльным прыстасаваннем, якое знімае гук стрэлу, робіць стрэл бясшумным. Акрамя аўтамата, група атрымала бясшумку. Федасеенка.

бясшу́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бясшумнага.

бясшу́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць шуму. Бясшумны трамвай. // Не напоўнены шумам; ціхі. Бясшумная ноч. Бясшумныя крокі.

бясшэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

Без шэрсці; пазбаўлены шэрсці.