джугара́, ‑ы, ж.
Травяністая хлебная і кармавая расліна з роду сорга, а таксама зерне гэтай расліны.
крупі́на, ‑ы, ж.
Асобнае зерне круп.
•••
Крупіна за крупінай ганяецца з дубінай — пра вельмі рэдкую страву.
пералапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.
Перамяшаць лапатай. Пералапаціць пясок з цэментам. Пералапаціць зерне на таку.
праарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
Ачысціць арфаваннем абмалочанае зерне ад мякіны і смецця. Праарфаваць ячмень.
стру́чча, ‑а, н., зб.
Струкі. Зерне ў струччы будзе зімаваць, калі ссыпаць дзе-небудзь нятоўстым пластом. Ермаловіч.
кладаўшчы́к, ‑а, м.
Работнік склада. [Паўлюк] насыпаў зерне ў мяшкі, глядзеў на вагі, каб кладаўшчык часам не памыліўся. Шамякін.
зве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Ачысціць абмалочанае зерне ад мякіны і смецця на ветры. Зветрыць жыта.
скі́біна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і скіба. Скібіна хлеба. □ З сяўнёю сявец пахаджае, На скібіны валіцца зерне. Купала.
узбуйне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў больш буйным. Узбуйнелае зерне. □ А то і задрамлю, здаралася, на ўзбуйнелым сухажыллі карэнняў. Мыслівец.
хлебапраду́кты, ‑аў; адз. хлебапрадукт, ‑у, М ‑кце, м.
Прадукты малацьбы, абмолу і іншай механічнай апрацоўкі збожжа — зерне, мука, крупы.