Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

...знаўца,

гл. ...знавец.

...значны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на колькасць лічбаў у ліку, напрыклад: адназначны, двухзначны, васьмізначны.

...капеечны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных прыметнікаў, якая ў спалучэнні з лічэбнікам абазначае: вартасцю ў столькі капеек, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: трохкапеечны, пяцікапеечны.

...кілаграмовы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, першая частка якіх з’яўляецца лічэбнікам і абазначае: «у столькі кілаграмаў, колькі паказвае лічэбнік», напрыклад: двухкілаграмовы, дзесяцікілаграмовы.

...кіламетровы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, першая частка якіх з’яўляецца лічэбнікам і абазначае: у столькі кіламетраў, колькі паказвае лічэбнік, напрыклад: трохкіламетровы, дваццацікіламетровы.

...класны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, што далучаецца да лічэбніка і абазначае: а) які мае столькі класаў, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: васьмікласны, чатырохкласны; б) які мае такі клас, разрад, які паказаны ў першай частцы, напрыклад: першакласны.

...кок, ‑а, м.

Другая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «кокі», «кок ​3», напрыклад: стрэптакок, стафілакок і пад.

...ком 1, ‑а, м.

Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камітэт», напрыклад: мясцком, заўком.

...ком 2, ‑а, м.

Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камісар», напрыклад: нарком, ваенком.

...кратны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: такі, што паўтараецца столькі разоў, большы ў столькі разоў, колькі паказвае першая частка, напрыклад: аднакратны, мнагакратны, пяцікратны.

...крос, ‑у, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «крос», напрыклад: велакрос, мотакрос.