хуліга́нка, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuхуліганнё, ‑я,
хуліга́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хулігана, уласцівы яму.
хуліга́нства, ‑а,
Грубае парушэнне правіл грамадскага парадку, якое выражае яўную непавагу да грамадства, да годнасці чалавека; крайняе бясчынства.
ху́нта, ‑ы,
1. У Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі — назва розных аб’яднанняў, груповак, саюзаў.
2. Ваенная рэакцыйная тэрарыстычная групоўка.
[Ісп. junta.]
хунху́з, ‑а,
Удзельнік шайкі бандытаў, грабежнікаў (у феадальна-буржуазным Кітаі).
[Кіт.]
хунху́зскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хунхуза.
хупа́вы, ‑ая, ‑ае.
Прыгожы, спрытны.
хура́л, ‑а,
Выбарны орган вярхоўнай і мясцовай улады ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы.
[Манг.]
хурма́, ‑ы,
1. Субтрапічнае і трапічнае пладовае дрэва ці куст сямейства эбенавых.
2. Аранжава-чырвоны салодкі, даўкага смаку плод гэтага дрэва, куста.
[Перс. hurmā — фінік.]