бязве́траніца, ‑ы, ж.
Ціхае, бязветранае надвор’е. Хвоі і ў ціхую бязветраніцу роўна і спакойна шумяць. Чорны.
бязве́траны, ‑ая, ‑ае.
Без ветру; ціхі, спакойны. Улетку, у бязветраны час, хвоя гамоніць уначы і стаіць нерухома ў гарачы дзень. Шамякін. Найлепшы клёў язей назіраецца ў ціхія, ясныя, бязветраныя дзянькі, асабліва раніцай і вечарам. Матрунёнак. // Зацішны. Бязветранае месца.
бязве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.
Разм. Нявечыць, знявечваць; калечыць. [Фельчар:] — На, выпі гэты парашок, можа ўбачыш, што мы цябе лечым, а не бязвечым. Чорны.
бязві́завы, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца без візы. Бязвізавы праезд.
бязві́ннасць, ‑і, ж.
Адсутнасць віны; нявіннасць.
бязві́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае віны; нявінны. [Лазарэўская:] — Самае важнае, што ў нас Савецкая ўлада, а яна не дазволіць нікому крыўдзіць бязвіннага чалавека. Паслядовіч. [Вера] песціцца ў яго [Карызны] абнімках, забаўляецца, як чыстае, бязвіннае дзіця. Зарэцкі. Жудасна было глядзець, як гінулі гэтыя бязвінныя, бездапаможныя стварэнні [пінгвіны]. Маўр.
бязво́блачнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бязвоблачнага. Бязвоблачнасць неба.
бязво́блачны, ‑ая, ‑ае.
1. Ясны, без воблакаў. Бязвоблачнае неба. Бязвоблачны дзень.
2. перан. Нічым не засмучаны; светлы, шчаслівы. Бязвоблачнае каханне. □ [Пятру] здавалася, кончыліся ўсе непрыемнасці, надышоў час бязвоблачнага шчасця. Шамякін.
бязво́бразнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бязвобразнага.
бязво́бразны, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца вобразнасцю, наяўнасцю паэтычных вобразаў. Бязвобразнае мысленне.