Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.

Невыразна, з адценнем незадаволенасці сказаць што‑н. Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула: — Пану цівуну варон страляць, а нам спіны гнуць! Бядуля. [Глушкевіч] хацеў загаварыць з ёю, але жанчына нешта буркнула ў адказ, і нельга было зразумець, ці то яна павіталася так, ці выказала незадаволенасць. Дуброўскі.

бурку́н, ‑а, м.

Разм. Бурклівы чалавек. Чаго граха таіць, трапляюцца яшчэ ў нас дзе-нідзе людзі, якія любяць марна балбатаць, аматары без усякай дай-прычыны ўступаць у спрэчкі, гэтакія буркуны, што ўсім незадаволены, усё бачаць у самым змрочным святле. Краўчанка.

бурку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Разм. Жан. да буркун.

бурла́к, ‑а, м.

Даўней — рабочы, які ў арцелі цягнуў паўз бераг супраць цячэння судны.

бурла́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бурлакоў. Бурлацкая арцель. Бурлацкае жыццё.

бурла́цтва, ‑а, н.

Бурлацкі промысел.

бурла́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Займацца бурлацкім промыслам, працаваць бурлаком.

бурле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бурліць.

бурле́ска, ‑а, ж.

Жанр камічнай, парадыйнай паэзіі.

[Фр. burlesque.]

бурле́скны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бурлеска. Бурлескны твор.