Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́йваліца, ‑ы, ж.

Самка буйвала.

буйваляня́ і буйвалянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіця буйваліцы.

буймі́на, ‑ы, ж.

Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

бу́йна, прысл.

1. Прысл. да буйны́ (у 2, 6 і 9 знач).

2. Многа, шмат, багата. І здаецца, гэтая буйна ўсыпаная светлымі зорамі дарога кіравалася, плыла на край свету і недзе ў канцы яе стаяла Валя. Адамчык.

3. Урадліва, пышна (пра расліны). Усё буйна красавала, — і на палях, і на лугах, і ў лясах. Якімовіч.

буйна...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «буйны́», напрыклад: буйнаплодны, буйнапанельны.

буйнабло́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем буйных блокаў. Буйнаблочнае будаўніцтва. // Які складаецца з буйных блокаў. Буйнаблочны будынак.

буйнагабары́тны, ‑ая, ‑ае.

Буйных памераў. Буйнагабарытныя дэталі.

буйназярні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з буйных часцінак. Буйназярністы пясок. Буйназярністая парода. Буйназярністы камень.

буйнакалі́берны, ‑ая, ‑ае.

Буйнога калібру. Буйнакаліберны снарад. Буйнакаліберны кулямёт.

буйналі́сты, ‑ая, ‑ае.

З буйным лісцем. Зашаптаўся з вішняй белай буйналісты клён. Арочка.