Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

байбако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да байбака, належыць яму. Байбаковая нара. // Зроблены з футра байбака. Байбаковы каўнер.

байба́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы байбаку (у 2 знач.); гультайскі, бестурботны. Байбацкае жыццё.

байба́цтва, ‑а, н.

Разм. Тое, што і гультайства, абібоцтва.

ба́йбус, ‑а, м.

Разм. Пра высакарослага падлетка, які паводзіць сябе не адпаведна свайму ўзросту. — Як жа вам не сорамна? — накідваецца на.. [хлапчукоў] жанчына. — Такія байбусы! Занятку вам няма іншага? Гарбук.

ба́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Рыбацкая, крыху большая за човен, лодка. У ягонай байдзе на атрутна-зялёным ад вады сене сядзелі тры сыны — глядзелі на бацьку, каб ведаць, што рабіць. Караткевіч.

2. Уст. Брус, увагнаны ў грунт; паля.

•••

Байды біць гл. біць.

байда́к, ‑а, м.

Уст. Тып рачных і марскіх промыславых суднаў, звычайна з мачтай. Шырокі Дняпро гойдаў на хвалях сваіх чароды барлін і байдакоў. Шынклер.

байда́н, ‑а, м.

Абл. Пустэча, запушчанае месца; паша. Песня хлопцу сэрца раніць, Ой, расчуліць! Ён жа вырас на байдане Без матулі. А. Александровіч.

[Цюрк.]

байда́ра, ‑ы, ж.

Абцягнутая шкурай промыславая лодка вялікай грузападымальнасці, якой карыстаюцца на Камчатцы і Алеуцкіх астравах. За акіянскім параходам плылі катэры, вельботы і звычайныя байдары, зробленыя з маржовых шкур. Бяганская.

байда́рачнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца вяслярным спортам на байдарцы.

байда́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да байдаркі, адбываецца на байдарках. Байдарачны паход.