Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брані́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад брані́раваць.

бранірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бранірава́ць.

2. у знач. прым. Пакрыты бранёю (у 2 знач.). [Залыгін:] — Браніраваны поезд прыбыў у распараджэнне Мінсказа Савета. Мележ.

брані́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да брані́раваць.

бранірава́цца, ‑ру́ецца; незак.

Зал. да бранірава́ць.

брані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Замацоўваць каго‑, што‑н. за кім‑, чым‑н., рабіць што‑н. недатыкальным. Браніраваць месцы ў гасцініцы. Браніраваць білет на самалёт.

бранірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) бранёю (у 2 знач.). Браніраваць кабіну.

брантаза́ўр, ‑а, м.

Буйны дыназаўр, які жыў у юрскі перыяд у Паўночнай Амерыцы.

[Грэч. brontē — гром і sauros — яшчарка.]

бранхагра́фія, ‑і, ж.

Метад рэнтгеналагічнага даследавання бронхаў, заснаваны на ўвядзенні ў бронхі кантрастнага рэчыва.

[Ад грэч. bronchos — бронхі і grapho — пішу.]

бранхіёлы, ‑аў; адз. бранхіёла, ‑ы, ж.

Самыя дробныя разгалінаванні бронхаў.

бранхі́т, ‑у, М ‑хіце, м.

Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.

бранхія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бронхаў. Бранхіяльныя залозы. Бранхіяльная астма.

бра́ны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Вытканы ўзорамі, перабіраны. Браная коўдра.

браня́, ‑і, ж.

1. У старадаўнасці — засцерагальнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга. Без лат, у лагах і брані Чые, чые тут ногі не хадзілі! Астрэйка.

2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Шамякін.