халэ́мус, нескл., м.; у знач. вык.
Разм. Гібель, канец, смерць. Не праціўся лепш Ахрэму: Дасць па карку і — халэмус! Строгі, хай яго багі! Колас.
халя́ва, ‑ы, ж.
1. Частка бота, якая закрывае нагу ад ступні да калена. Тыя боты як уздзене, Дык халявы па калені, А як пойдзе, дык рыпяць — Варты мо’ чырвонцаў з пяць. Крапіва.
2. У вытворчасці шкла — выдзьмутая шкляная цыліндрычная загатоўка, якую затым распрамляюць у ліст шкла.
халя́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.
Памянш.-ласк. да халява. [Люся] села на ўзбочыне шляху, побач са мной, апусціўшы ў канаву ногі, абутыя ў чаравікі з высокімі халяўкамі. Навуменка.
•••
Халяўкі смаліць — заляцацца да каго‑н. з жаночага полу.
хам, ‑а, м.
1. Уст. Пагардлівая назва чалавека ніжэйшага саслоўя, звычайна селяніна (у мове паноў). Уваходзіць перапалоханы галоўны аконам. У руках яго папера. — Ясны пане! Якую агідную паперу падалі пану гэтыя хамы з Выганаў і з Высокага! Колас. Эх, дзяцюк, хама ўнук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сляпы, У панскія палацы? Купала.
2. Разм. лаянк. Грубы, нахабны чалавек. [Марылька:] Як жа я з табою жыць буду, з такім хамам? [Няміра:] — Ага, Цывін настройвае цябе супроць мяне?! Чорны.
[Ад імя Хама, сына Ноя, які, паводле біблейскага сказання, быў пракляты бацькам за непашану.]
хамава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які можа хапіць, трубіць. [Стасюня] заўсёды.. лічыла пана Смілгу грубаватым і хамаватым. Чарнышэвіч.
хамелео́н, ‑а, м.
1. Жывёліна атрада лускаватых, якая мае здольнасць мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага прыроднага асяроддзя.
2. Разм. Пра чалавека, які часта мяняе свае погляды і думкі ў залежнасці ад абставін. — Вы [Карніцкі] расказваеце не пра людзей, а пра нейкіх хамелеонаў, — ціха адказала Лазарэўская. Паслядовіч.
3. Спец. Марганцава-кіслы калій, які рэзка мяняе сваю афарбоўку ў розных растворах.
4. Паўднёвае сузор’е, што складаецца з дзесяці зорак.
[Лац. chameleōn.]
хамелео́нскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да хамелеона (у 2 знач.), уласцівы яму. Хамелеонскія паводзіны.
хамелео́нства, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, учынкі хамелеона (у 2 знач.).
хаме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца хамам (у 2 знач.), пачынаць весці сябе па-хамску.
хам’ё, ‑я, н., зб.
Разм. груб. Хамы. [Яніца:] — Хіба зразумее гэтае хам’ё, што для рэвалюцыі інтэлігенцыя — гэта ўсё... Гурскі.