заўла́сціць

‘узяць што-небудзь ва ўласнасць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заўла́шчу заўла́сцім
2-я ас. заўла́сціш заўла́сціце
3-я ас. заўла́сціць заўла́сцяць
Прошлы час
м. заўла́сціў заўла́сцілі
ж. заўла́сціла
н. заўла́сціла
Загадны лад
2-я ас. заўла́сці заўла́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час заўла́сціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заўла́шчваць

‘браць што-небудзь ва ўласнасць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заўла́шчваю заўла́шчваем
2-я ас. заўла́шчваеш заўла́шчваеце
3-я ас. заўла́шчвае заўла́шчваюць
Прошлы час
м. заўла́шчваў заўла́шчвалі
ж. заўла́шчвала
н. заўла́шчвала
Загадны лад
2-я ас. заўла́шчвай заўла́шчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заўла́шчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кааператы́ўна-калга́сны: кааператы́ўна-калга́сная ўла́снасць кооперати́вно-колхо́зная со́бственность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ула́снасць ж., в разн. знач. со́бственность; (об имуществе, доходе — ещё) достоя́ние ср.;

дзяржа́ўная ўла́снасць — госуда́рственная со́бственность;

набы́ць ва ўла́снасць — приобрести́ в со́бственность;

пра́ва ўла́снасці — пра́во со́бственности;

грама́дская ўла́снасць — обще́ственное достоя́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацыяналіза́цыя, -і, ж.

1. Перадача з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасці, транспарту, банкаў і пад.

2. Арганізацыя чаго-н. на нацыянальнай аснове.

Н. школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́бственность ула́снасць, -ці ж.;

госуда́рственная со́бственность дзяржа́ўная ўла́снасць;

приобрести́ в со́бственность набы́ць ва ўла́снасць;

пра́во со́бственности пра́ва ўла́снасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кооперати́вно-колхо́зный / кооперати́вно-колхо́зная со́бственность кааператы́ўна-калга́сная ўла́снасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́друб, -а, мн. адрубы́, адрубо́ў, м.

Участак зямлі, які атрымліваў селянін (у 1906—1916 гг.) у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны.

|| прым. адрубны́, -а́я, -о́е.

Адрубная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысабе́чыць ’набыць ва ўласнасць; прысвоіць, прыўлашчыць чужое’ (Нас., Ласт.; Сл. Брэс.). Ад сабе́чыць ’набываць ва ўласнасць, прысвойваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыз², -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Захопленае ў марской вайне судна або іншая маёмасць, якія па міжнародным праве пераходзяць ва ўласнасць таго, хто іх захапіў.

|| прым. прызавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)