і́ншы

займеннік, азначальны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́ншы і́ншая і́ншае і́ншыя
Р. і́ншага і́ншай
і́ншае
і́ншага і́ншых
Д. і́ншаму і́ншай і́ншаму і́ншым
В. і́ншага (адуш.)
і́ншы (неадуш.)
і́ншую і́ншае і́ншых
і́ншыя
Т. і́ншым і́ншай
і́ншаю
і́ншым і́ншымі
М. і́ншым і́ншай і́ншым і́ншых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

і́ншы, -ая, -ае.

1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.

Іншыя парадкі.

Іншая думка.

2. Які-небудзь, некаторы.

Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

Іншы раз — часам.

Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ншы (і́ншая, і́ншае; мн. і́ншыя) мест.

1. опред. ино́й;

гэ́та ўжо ры́сы і́ншага жыцця́э́то уже́ черты́ ино́й жи́зни;

2. неопр. (нек-рый) ино́й; друго́й; оди́н;

і́ншаму чалаве́ку го́рача, а і́ншаму хо́ладна — ино́му (одному́) челове́ку жа́рко, а ино́му (друго́му) хо́лодно;

3. в знач. сущ. ино́й, друго́й; про́чий;

той ці і. — тот или ино́й (друго́й);

зусі́м і́ншае — совсе́м ино́е (друго́е);

глядзе́ць і́ншымі вача́мі — смотре́ть други́ми глаза́ми;

апрача́ ўсяго́ і́ншага — поми́мо всего́ про́чего;

не што і́ншае, як... — не что ино́е, как...;

і́ншая спра́ва — друго́е де́ло; то ли де́ло;

між і́ншым — а) ме́жду про́чим; б) вскользь, мимохо́дом;

і. раз — ино́й раз, друго́й раз; иногда́, поро́й;

і. каленко́р — друго́й (ино́й) коленко́р;

той ці і. — тот или ино́й;

і́ншая рэч — друго́е де́ло;

настро́іцца на і. лад — настро́иться на друго́й лад;

нішто́ і́ншае — ничто́ ино́е (друго́е);

і́ншым ра́зам — в друго́й раз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́ншы, ‑ая, ‑ае, займ. азначальны.

1. Другі, не такі; які адрозніваецца ад гэтага або ад ранейшага. Трымацца іншай думкі. □ У нас прымаўка пайшла ў народзе: шавец заўсёды без ботаў.. Можа дзе шаўцы іншыя. А наш гэтакі. Чорны. Сёння ўсё зыначылася, усё пайшло іншым парадкам. Васілёнак. [Майка] плакала. Толькі слёзы былі іншыя. Караткевіч. / у знач. наз. і́ншае, ‑ага, н. [Дзед] паўздыхаў, паўздыхаў сам сабе, а потым перавёў размову на іншае. Шуцько.

2. Не гэты, не той, другі. — Дзень быў звычайны. Як і ўсе іншыя дні... Мележ. Злучэнні беларускіх партызан дзейнічалі поруч з народнымі мсціўцамі іншых братніх рэспублік. Брыль. Даўжэй за іншых сваіх суседзяў араў сваю палосу Верамейчык. Крапіва. / у знач. наз. і́ншы, ‑ага, м.; і́ншая, ‑ай, ж. Кажуць, Хто ашчаслівіў іншага — Не сквапнасцю сэрца жыло. І. Калеснік. // у знач. наз. і́ншыя, ‑ых, мн. Астатнія, другія. Стары, сухенькі, мітуслівы, хапаўся сам і падганяў іншых — усё баяўся ўпусціць час. Мележ. Тодар Кірык гаварыў пра тое, што ведаў, ахвотна. Ён ганарыўся тым, што ведае больш за іншых, і ўсе яго з такою цікавасцю слухаюць. Крапіва.

3. Які-небудзь, некаторы. [Рыгорка] не любіць, як іншыя гарэзнікі яго ўзросту, крыўдзіць слабейшых. Колас. Вада ў іншыя гады даходзіла не толькі да хат, але пападала і ў хаты, залівала скляпы. Чарнышэвіч.

•••

Глядзець іншымі вачамі гл. глядзець.

І іншыя (іншае) (на пісьме звычайна скарочанае «і інш.») — ужываецца ў канцы пералічэння для ўказання на тое, што пералічэнне можа быць прадоўжана.

Іншая рэч гл. рэч.

Іншая справа гл. справа.

Іншы каленкор гл. каленкор.

Іншы раз гл. раз.

Між іншым — а) мімаходам; не звяртаючы асаблівай увагі. Зрэшты, праца над родным загонам праходзіла неяк між іншым, прыхваткам. Брыль; б) дарэчы, к слову кажучы. — Маёр Герман Сцяпанавіч Цітоў, во як яго зваць. Між іншым, ён мой зямляк. Алтайцы мы. Васілёнак.

Той ці іншы гл. той.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́ншы ’другі’, ’які-н., некаторы’ (ТСБМ), і́нны (Нас., Шат., Жд. 3; крыч., Жыв. сл., 130). Рус. ино́й, дыял. и́ный, и́нный, и́нший, укр. і́нший, дыял. и́ний, польск. inny, inszy, в.-луж. уст. jiny, н.-луж. уст. jiny, hyny, чэш. jiný, дыял. jinší, славац. iný, inší, славен. in, серб.-харв. и̏н, балг. ин, и́ный. Ст.-слав. инъ ’некаторы’, ’другі’, ст.-рус. инъ, иныи, инъшии ’тс’, ст.-бел. инший, ин, иный ’тс’. Прасл. *jьnъ/*inъ роднаснае літ. víenas, лат. viêns, ст.-прус. ains, ст.-лац. oinos, лац. unus ’адзін’, грэч. οἶνος, οἴνη ’адно ачко на ігральнай косці’, гоц. ains, ст.-ірл. ōen, ст.-в.-ням. ein ’адзін’; сюды ж, відаць, літ. ìnas ’сапраўдны’, якое, аднак, трактуецца неадназначна; узыходзіць да і.-е. *oi̯no‑/*ei̯no‑ ’адзін’; параўн. ст.-слав. инокъ, иноходь, иночѧдь, инорогъ, серб.-харв. ино̀косан ’адзінокі’, захаваўшыя зыходную семантыку. Семантычная трансфармацыя ’адзін’ → ’другі’ адбылася праз семантычнае звяно ’некаторы, нейкі’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 233–234 (з літ-рай); Фасмер, 2, 134–135; Шанскі, 2, I, 81–82; Слаўскі, 1, 460–462; Махэк₂, 227; Безлай, 1, 211; Покарны, 1, 286. Іншыя этымалагічныя прапановы малапераканаўчыя. Міклашыч (96), а затым Мейе (Études, 159, 433) адрознівалі jьnъ ’адзін’ і inъіншы’, прычым апошняе Мейе звязваў са ст.-інд. anyásіншы’. Остэн–Сакен (JF, 33, 1914, 271) параўноўваў з грэч. ἐ‑κεῑνος, лац. e‑quidem ’вядома, сапраўды’. Бернекер (1, 432) звязваў з займеннікам i‑ ў грэч. ἴα ’адна’, ἰός ’адзін, той’. Хірт (РВВ, 23, 1898, 333) бачыў у славянскім слове запазычанне з гоц. ains. Форма іншы ўтворана суфіксам вышэйшай ступені ‑šy (Слаўскі, 1, 463–464). Адсюль дзеяслоў и́ншыць, инше́ць (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тады́-сяды́, прысл.

Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншасказа́нне, -я, н.

Выраз, які мае іншы, умоўны, пераносны сэнс; алегорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поро́й нареч. ча́сам, часа́мі, і́ншы раз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

времена́ми нареч. ча́сам, часа́мі; (иногда) і́ншы раз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цепласілавы́, -а́я, -о́е.

Звязаны з пераўтварэннем цеплавой энергіі ў які-н. іншы від энергіі.

Цепласілавая ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)