інструме́нт, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Прылада для выканання якой-н. работы.

Хірургічны і.

Сталярны і.

2. -у, зб. Сукупнасць такіх прылад.

Хатні і.

3. -а. Тое, што і музычны інструмент.

Духавыя інструменты.

4. -а, перан. Сродак для дасягнення чаго-н.

Быць паслухмяным інструментам у чыіх-н. руках.

○

Музычны інструмент — спецыяльная прылада для стварэння музычных гукаў пэўнага тэмбру, выканання музыкі.

|| прым. інструмента́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

І. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інструме́нт

‘сукупнасць прылад’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. інструме́нт
Р. інструме́нту
Д. інструме́нту
В. інструме́нт
Т. інструме́нтам
М. інструме́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інструме́нт

‘адна прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інструме́нт інструме́нты
Р. інструме́нта інструме́нтаў
Д. інструме́нту інструме́нтам
В. інструме́нт інструме́нты
Т. інструме́нтам інструме́нтамі
М. інструме́нце інструме́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інструме́нт м.

1. (род. інструме́нта) в разн. знач. (об одном предмете) инструме́нт;

хірургі́чныя ~ты — хирурги́ческие инструме́нты;

стру́нныя ~ты — стру́нные инструме́нты;

2. (род. інструме́нту) собир. инструме́нт;

○ музы́чны і. — музыка́льный инструме́нт;

ша́нцавы і. — ша́нцевый инструме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інструме́нт, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑а. Усякая прылада для выканання якой‑н. работы. Шыла — шавецкі інструмент. Медыцынскія інструменты. □ Пад паветкай стаялі канапка, варштат, ляжалі акуратна складзеныя габляваныя дошкі і на сцяне віселі розныя сталярскія інструменты: пілкі, гэблі, цыркулі, стамескі. Шамякін.

2. ‑у; зб. Сукупнасць прылад для якой‑н. работы; начынне (у 1 знач.). Перш-наперш.. [Маня] вельмі ж актыўна перакапала шуфляду, дзе хаваўся бацькаў хатні інструмент. Якімовіч. — Не забывайся, што, апрача дваццаці пальцаў, у нас ніякага інструменту няма, — заўважыў Мірон. Маўр.

3. ‑а; перан.; чаго. Сродак для дасягнення чаго‑н. Талент — гэта толькі інструмент, які дорыць чалавеку прырода. Адамовіч. Армія.. заставалася паслухмяным інструментам у руках рэакцыйнага генералітэту і Стаўкі. «Полымя».

4. ‑а. Тое, што і музычны інструмент. Вочы.. [Чарноцкага] ўпалі на піяніна, ён падыходзіць да інструмента, адкрывае, задуменна стукае пальцамі па клавіятуры, бярэ акорд. Чорны.

•••

Музычны інструмент — апарат, які служыць для стварэння музычных гукаў пэўнага тэмбру.

Шанцавы інструмент (ваен.) — набор інструментаў для акопвання: лапата, кірка, тапор і пад.

[Лац. instrumentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інструме́нт. Ст.-бел. инструментъ (1565 г.) ’інструмент, прылада’, ’музычны інструмент’, ’спосаб, сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 187). Ужо ў старабеларускай сфарміравалася семантычная структура, вядомая сучаснай беларускай мове. Насовіч прыводзіць два значэнні: ’музычная прылада’, ’усякая прылада’. Запазычана з польск., дзе instrument з лац. instrumentum ’інструмент, прылада’. Націск на апошнім складзе пад уплывам рускай мовы; параўн. інстру́мант (Касп.). Рус. инструмент (XVII ст.) таксама з польск.; націск на апошнім складзе ў выніку ўздзеяння нямецкай мовы (Шанскі, 2, I, 89). Няма падстаў для сцвярджэння аб паўторным запазычанні з рускай у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. лекс., 233, для інструментальны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

электромузыка́льный электрамузы́чны;

электромузыка́льный инструме́нт электрамузы́чны інструме́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

инструме́нт в разн. знач. інструме́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспапрышчэ́пны оспопривива́тельный;

в. інструме́нт — оспопривива́тельный инструме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берасця́нка

‘труба (музычны інструмент)’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. берасця́нка берасця́нкі
Р. берасця́нкі берасця́нак
Д. берасця́нцы берасця́нкам
В. берасця́нку берасця́нкі
Т. берасця́нкай
берасця́нкаю
берасця́нкамі
М. берасця́нцы берасця́нках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)