імжа́, -ы́, ж.

Тое, што і імгла (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імжа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. імжа́
Р. імжы́
Д. імжы́
В. імжу́
Т. імжо́й
імжо́ю
М. імжы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

імжа́ ж., см. імгла́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імжа́, ‑ы, ж.

Тое, што і імгла. Зарана насунуліся з захаду хмары, нізка аселі над зямлёй, і дождж пайшоў то дробнай, лянівай імжой, то буйнымі пырскамі. Хадкевіч. Густая імжа, як праз сіта, сыпалася і сыпалася зверху, нібы нехта высокі на злосць трос намоклай шапкай-вушанкай. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імжа́1 ’імгла, дробны дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб.), імга́ ’тс’ (ТСБМ). Рус. дыял. мга, имга́, имжа́, имжи́ца, мжи́ца, мжи́чка, укр. мжа, мжи́чка, польск. mżawka, чэш. mžička, дыял. mžitka. Ад імжыць (гл.). Відаць, ужо ў прасл. *mьgaімжа, дробны дождж’ поруч з *mьgla ’туман, малапразрыстае паветра’ (гл. імгла), Мяркулава, Этимология, 1973, 59. Імжа́ка (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., Янк. III; маг., Янк. Мат., 28), мжа́ка, мжак (Мат. Маг.) утворана суфіксам ‑ак‑а ад імжыць. Імжэ́нь (Мат. Маг.) — вытворнае з суф. ‑энь.

Імжа́2 ’незлічоная колькасць чаго-н.’ у кантэксце: «што йімжы рыбы» (маст., Весці, 4, 1969, 129). Утворана лексіка-семантычным шляхам ад імжах1: параўн. паралелізм семантычнай структуры слав. *tьma: ’цемра’ і ’процьма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абры́длівы, -ая, -ае.

Надакучлівы.

Абрыдлівая імжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́сь

імжа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ро́сь
Р. ро́сі
Д. ро́сі
В. ро́сь
Т. ро́ссю
М. ро́сі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

и́зморось імжа́, -жы́ ж., імга́, -гі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́рось імжа́, -жы́ ж., імжа́ка, -кі ж., імгла́, -лы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мгла імгла́, -лы́ ж., імжа́, -жы́ ж., обл. імга́, -гі́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)