Мжа ’дробны дождж’ (Ян., Растарг.; віл., КЭС; шчуч., Сцяшк. Сл.), мжак, мжа́ка (Багд., Мядзв., Касп., Мат. Гом., Ян.), мжа́вка (беласт., Сл. ПЗБ), мжачка (круп., Жыв. сл.), мжун (чач., Мат. Гом.), мжыць ’накрапваць (аб дробным дожджыку)’ (Растарг.). Да імжа́ 1, імжы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)