Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
імжа́ж., см. імгла́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
імжа́, ‑ы, ж.
Тое, што і імгла. Зарана насунуліся з захаду хмары, нізка аселі над зямлёй, і дождж пайшоў то дробнай, лянівай імжой, то буйнымі пырскамі.Хадкевіч.Густая імжа, як праз сіта, сыпалася і сыпалася зверху, нібы нехта высокі на злосць трос намоклай шапкай-вушанкай.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Імжа 1/378; 4/252; 5/72
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЖА́,
від ападкаў атмасферных у выглядзе вельмі дробных (дыяметр менш за 0,5 мм) кропель дажджу. Выпадае з слаістых, слаіста-кучавых воблакаў і туману. Пры адмоўных т-рах І. можа выпадаць у пераахалоджаным стане, замярзаць на паверхні зямлі і ўтвараць галалёдзіцу. На тэр. Беларусі бывае 20—40 сут за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імжа́ж.гл. імгла
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Імжа́1 ’імгла, дробны дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб.), імга́ ’тс’ (ТСБМ). Рус.дыял.мга, имга́, имжа́, имжи́ца, мжи́ца, мжи́чка, укр.мжа, мжи́чка, польск.mżawka, чэш.mžička, дыял.mžitka. Ад імжыць (гл.). Відаць, ужо ў прасл.*mьga ’імжа, дробны дождж’ поруч з *mьgla ’туман, малапразрыстае паветра’ (гл. імгла), Мяркулава, Этимология, 1973, 59. Імжа́ка (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., Янк. III; маг., Янк. Мат., 28), мжа́ка, мжак (Мат. Маг.) утворана суфіксам ‑ак‑а ад імжыць. Імжэ́нь (Мат. Маг.) — вытворнае з суф. ‑энь.
Імжа́2 ’незлічоная колькасць чаго-н.’ у кантэксце: «што йімжы рыбы» (маст., Весці, 4, 1969, 129). Утворана лексіка-семантычным шляхам ад імжах1: параўн. паралелізм семантычнай структуры слав.*tьma: ’цемра’ і ’процьма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абры́длівы, -ая, -ае.
Надакучлівы.
Абрыдлівая імжа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)