ільняны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ільняны́ ільняна́я ільняно́е ільняны́я
Р. ільняно́га ільняно́й
ільняно́е
ільняно́га ільняны́х
Д. ільняно́му ільняно́й ільняно́му ільняны́м
В. ільняны́ (неадуш.)
ільняно́га (адуш.)
ільняну́ю ільняно́е ільняны́я (неадуш.)
ільняны́х (адуш.)
Т. ільняны́м ільняно́й
ільняно́ю
ільняны́м ільняны́мі
М. ільняны́м ільняно́й ільняны́м ільняны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ільняны́ в разн. знач. льняно́й;

о́е по́ле — льняно́е по́ле;

і. але́й — льняно́е ма́сло;

а́я прамысло́васць — льняна́я промы́шленность;

ы́я валасы́ — льняны́е во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да лёну, да яго апрацоўкі.

Ільняное валакно.

І. алей.

Ільняная сарочка.

Ільняная прамысловасць.

2. перан. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

Ільняныя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільняны́ і льняны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лёну. Ільняны палетак. Ільняное сцябло. Ільняное валакно. Ільняная сеялка. Ільняная сыравіна. // Атрыманы з ільнянога семя. Ільняны алей. Ільняная макуха. // Выраблены з валакна лёну. Ільняное палатно. Ільняная сарочка.

2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну. Ільняная прамысловасць. Ільняная фабрыка. Ільняны камбінат.

3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну. У Валькі ж валасы, як у мамы, ільняныя, і вочы такія ж сіне-зялёныя, толькі бровы бацькавы — густыя, чорныя. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лён, лёну, ільну́ і (пасля галосных) льну, мн. ільны́ і (пасля галосных) льны, ільно́ў (льно́ў), м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцёблаў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

Цвітуць ільны.

2. Пасевы, усходы гэтай расліны.

3. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны.

Прасці л.

|| памянш.-ласк. ляно́к, -нку́, м.

|| прым. ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парцяны́, -а́я, -о́е.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны.

Аснова парцяная, а ўток суконны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

льняны́,

гл. ільняны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

льняно́й ільняны́, (после гласных) льняны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачо́с, ‑у, м.; зб.

Адходы пры часанні воўны і пад.; тое, што і ачоскі. Ільняны ачос. Ваўняны ачос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільна... і (пасля галосных) льна... // ільно... і (пасля галосных) льно...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну і пад., напр.: ільнаводства, ільнасеялка, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)