Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ільняны́ільняны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лёну. Ільняны палетак. Ільняное сцябло. Ільняное валакно. Ільняная сеялка. Ільняная сыравіна.// Атрыманы з ільнянога семя. Ільняны алей. Ільняная макуха.// Выраблены з валакна лёну. Ільняное палатно. Ільняная сарочка.
2. Які мае адносіны да апрацоўкі лёну. Ільняная прамысловасць. Ільняная фабрыка. Ільняны камбінат.
3. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну. У Валькі ж валасы, як у мамы, ільняныя, і вочы такія ж сіне-зялёныя, толькі бровы бацькавы — густыя, чорныя.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лён, лёну, ільну́і (пасля галосных) льну, мн. ільны́і (пасля галосных) льны, ільно́ў (льно́ў), м.
1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцёблаў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.
Цвітуць ільны.
2. Пасевы, усходы гэтай расліны.
3. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны.
Прасці л.
|| памянш.-ласк.ляно́к, -нку́, м.
|| прым.ільняны́і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)