ідэнты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі самы, аднолькавы, раўназначны.

Ідэнтычныя ўмовы.

|| наз. ідэнты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідэнты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ідэнты́чны ідэнты́чная ідэнты́чнае ідэнты́чныя
Р. ідэнты́чнага ідэнты́чнай
ідэнты́чнае
ідэнты́чнага ідэнты́чных
Д. ідэнты́чнаму ідэнты́чнай ідэнты́чнаму ідэнты́чным
В. ідэнты́чны (неадуш.)
ідэнты́чнага (адуш.)
ідэнты́чную ідэнты́чнае ідэнты́чныя (неадуш.)
ідэнты́чных (адуш.)
Т. ідэнты́чным ідэнты́чнай
ідэнты́чнаю
ідэнты́чным ідэнты́чнымі
М. ідэнты́чным ідэнты́чнай ідэнты́чным ідэнты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ідэнты́чны иденти́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ідэнты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Такі самы, аднолькавы, раўназначны. Ідэнтычныя ўмовы. Ідэнтычныя па значэннях словы. □ Народ і нацыя. Мы рэдка задумваемся над тым, што гэта катэгорыі далёка не ідэнтычныя. Бярозкін.

[Ад лац. identicus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иденти́чный ідэнты́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плыва́к, плавак, плувак, ’плавец’ (ТС). Паводле словаўтварэння ідэнтычны польск. pływak ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоежса́масьць ’тоеснасць’ (Ласт.), тоеса́масьць, тожса́масць ’тоеснасць, ідэнтычнасць’ (Байк. і Некр.), тожса́масць ’ідэнтычнасць, саматоеснасць’ (Некр. і Байк.), сюды ж тоежса́мы ’тоесны’ (Ласт.), тоеса́мы, тожса́мы ’тоесны, ідэнтычны’ (Байк. і Некр.). Утворана для перадачы лац. identitās ’ідэнтычны’ ад īdem ’той самы, той жа’, па тыпу польск. tożsamość, у аснове спалучэнне то́е са́мое ’адно і тое ж’ (вілен., Сл. ПЗБ), то́я‑са́мая ’тое, што было’ (Варл.), формы н. р. суадносныя з той са́мы ’той жа’ (Некр. і Байк.), той‑са́мы ’тс’ (Байк. і Некр.), тоj сам ’тс’ (Вруб.), гл. той, тое, самы. Формы з тож, мажліва, непасрэдныя запазычанні з польскай мовы. Гл. таксама тож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серадсяло́, серэдсело́ ‘цэнтральная частка сяла’ (ТС). Параўн. серб. сре́дсело ‘месца пасярод сяла, дзе адбываюцца сустрэчы, танцы’, харв. srȅdselo ‘тс’, балг. дыял. сретце́ло ‘тс’, макед. сретсе́ло ‘сярэдзіна сяла; плошча ў цэнтры сяла’. Відаць, незалежнае ўтварэнне на базе спалучэння сяро́д сяла́ ‘пасярод сяла’, параўн. хата була серэд села (ТС), гл. сярод і сяло, з якога шляхам субстантывацыі ўзнік назоўнік, структурна ідэнтычны літ. vidùkaimė ‘сярэдзіна вёскі’, параўн. vidur̃ ‘сярод’ і kajmas ‘вёска, сяло’. Гл. Цыхун, БЛ, 5, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́хнуць ’дохнуць’ (БРС). Рус. дохнуть, укр. до́хнути, славац. dochnút. Фармальна ідэнтычны (акрамя націску) дзеяслоў з dъxnǫti ’дыхнуць’ (да *dъxati ’дыхаць’). Агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 177; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 179–180; Фасмер, 1, 533; Траўтман, 64–65. Звяртае на сябе ўвагу тое, што, відавочна, значэнне ’дохнуць’ развілося толькі ў некаторых слав. мовах (ва ўсх.-слав. і славац.). Гэтую з’яву можна лічыць семантычнай інавацыяй усх.-слав. моў (у славац. мове запазычанне з укр.?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынь-трава́ — паводле Насовіча (літаральна) ‘трава, якая расце пад тынам’, спалучэнне зажываецца побач з трынь-трава ў значэнні ‘рэч, нічога не вартая, дробязь, пусцяковіна’ (Нас.); паводле Некрашэвіча і Байкова, тынъ‑трава — адпаведнік рус. трын-трава (Некр. і Байк.), параўн. трын-трава́, трынь-трава, гл. Па-за межамі Беларусі спалучэнне не ўжываецца (гл. СРНГ). Паводле Карскага (2–3, 88), уяўляе спалучэнне назоўніка з назоўнікам, першы назоўнік па паходжанні ідэнтычны тынь 4, гл. папярэдняе слова. Несумненна, што ‘трысцё’ як трава не даецца на корм жывёле, і таму спалучэнне атрымала другаснае значэнне ‘рэч нічога не вартая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)