язычо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. язычо́к язычкі́
Р. язычка́ язычко́ў
Д. язычку́ язычка́м
В. язычо́к язычкі́
Т. язычко́м язычка́мі
М. язычку́ язычка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін (спец.).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.

Я. чаравіка.

Я. замка.

Я. музычнага інструмента.

|| прым. язычко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.).

Я. музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

язычо́к в разн. знач. язычо́к, -чка́ м.;

злой у него́ язычо́к! злы ў яго́ язычо́к!;

язычо́к колоко́льчика язычо́к званка́ (звано́чка);

язычо́к замка́ язычо́к замка́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язычо́к, -чка́ м.

1. в разн. знач. язычо́к;

ну і я. у яго́! — ну и язычо́к у него́!;

я. звано́чкаязычо́к колоко́льчика;

я. замка́язычо́к замка́;

2. анат. язычо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язычо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да язык (у 1, 5 знач.). [Кацянё] панюхала, яшчэ раз паглядзела Алёшу ў самыя вочы і далікатна лізнула язычком ежу. Васілевіч. Вясёлыя язычкі полымя лізалі сухія галінкі. Шамякін. Трапяткі язычок газнічкі зменшыўся, пацямнеў, усхліпваў, нібы плакаў. Хомчанка.

2. Разм. Пра здольнасць гаварыць востра, з’едліва, насмешліва. — А твой тата з язычком, — падстаўляючы пад кварту рукі, падміргнуў Ядзі Васіль. Шашкоў. Вядома, і сам Сцяпан не кепскі язычок меў, а тут яшчэ якраз падскочыў Тодар Пошта. Крапіва. — От язычок, як завадны! — падумаў Сымон, не ведаючы, што адказаць сястры. Чарнышэвіч.

3. Спец. Конусападобны выступ у ротавай поласці на краі паднябення.

4. У батаніцы — невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін.

5. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях, прадметах. Язычок чаравіка. □ У клямцы падскочыў і дзынкнуў язычок. Адамчык. Заскакала [Рэня], учапіўшыся пальцамі за язычок у замку, на адной назе, пахіснулася, войкнула і, каб не ўпасці, схапілася за яго руку. Лецка.

6. Металічны стрыжань званочка. Язычок званочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

язы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з’яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.

Паказаць я.

Малако ў каровы на языку (прыказка). Заліўны я. (страва).

2. перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм.).

3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.

4. перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.

Языкі полымя.

Языкі сумётаў.

Востры на язык — пра чалавека, які ўмее гаварыць трапна, з’едліва.

Доўгі язык у каго-н. (разм., неадабр.) — пра балбатлівага чалавека.

Злы язык у каго-н. (разм.) — хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.

Злыя языкі — пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў.

Мянціць (малоць) языком (разм.) — займацца пустой балбатнёй.

Прыкусіць язык (разм.) — спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання.

Прытрымаць язык (разм.) — памаўчаць.

Пытанне было на языку у каго-н. — хто-н. гатовы быў задаць пытанне.

Развязаць язык (разм.) — загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання.

Распусціць язык (разм., неадабр.) — пачаць гаварыць лішняе.

Сарвацца з языка (разм.) — сказаць міжвольна, не падумаўшы.

Трымаць язык за зубамі — маўчаць, калі гэта патрэбна.

Цягнуць за язык каго-н. (разм.) — прымушаць гаварыць, выказвацца.

Язык без касцей у каго-н. (разм.) — пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое.

Язык добра падвешаны у каго-н. — мастак добра гаварыць.

Язык не паварочваецца сказаць (разм.) — не хапае рашучасці сказаць.

Язык праглынеш (разм.) — пра што-н. надта смачнае.

Язык свярбіць у каго-н. (разм.) — цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць.

|| памянш. язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. языко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і язы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Языковая мышца.

Язычныя нервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаява́ць, чаюю, чаюеш, чаюе; незак.

Разм. Піць чай; праводзіць час за піццём чаю. На стале ледзь чутна звінеў самавар, дрыжаў язычок плашкі, а ездавыя ў сподніх з расхрыстанымі грудзьмі сарочках сядзелі на нарах адзін насупраць аднаго і, гучна студзячы кіпяток, абліваючыся потам, чаявалі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы. [Рашчэня] націснуў на язычок клямкі і крануў локцем брамку. Пальчэўскі. Міхал паціснуў клямку і пераступіў парог сянец. Васілевіч. // Дзвярная зашчэпка, якая надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапа́тачка ’прылада для веяння збожжа’ (Бяльк.), ’мешалка’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.), ’струк бабовых культур, калі ў ім толькі завязваюцца зярняты’ (Інстр. 2, Мат. Маг., Сцяшк., Мат. Гом.), навагр. лапато́чка ’тс’ (З нар. сл.), ’дэталь калаўрота, якая круціць кола ў ім’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), лапа́тка, лопа́ткаязычок у клямцы’ (Шушк., ТС), ’прылада для капання зямлі’ (Бір., ТС), ’прылада для ачысткі зерня’ (Мат. Маг., ТС), ’лапатка (цела), пярэдняя частка тушы жывёлы’ (ТСБМ, Бес., Вешт., Нас., Касп., Мат. Маг., Шат., Бір., Сл. паўн.-зах.), ’пярэдняя нага авечкі’ (Кліх), ’брыль у шапцы, кепцы’ (Тарн.; чырвонаслаб., З нар. сл.), ’плоскі, няспелы стручок бабовых’ (ТСБМ, ТС; лях., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. сл.), бярэз. ’мешалка’ (Шатал.), ’лапатка для выраўноўвання саломы ў страсе’ (Шушк.; рас., Шатал., Уладз.), ’лопасць’ (ТСБМ), ’мянташка’ (Мат. Маг.; в.-дзв., Шатал., Тарн., Выг.), ’прыстасаванне ў калаўроце, якое прыводзіць кола ў рух’ (браг., Нар. сл.), бяроз. лопа́тка ’маленькі снапок саломы, які кладуць каласамі ўніз пры пакрыцці страхі’, лопа́ткы ’звязаныя тры снапкі саломы, якімі крыюць страху’ (Шатал.), лапацішча ’дзяржанне ў рыдлёўцы’ (шум., Сл. паўн.-зах.), лапа́тка, лапа́тачка ’чапяла, прылада для вымання скаварады з печы’ (Сцяшк.; астрав., Сл. паўн.-зах.), ’інструмент для ачысткі лемеха ад зямлі’ (Смул.). Да лапа́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяро́ ’пяро птушкі; пяро для пісання; зялёны ліст цыбулі ці часнаку; лопасць у інструментах’ (ТСБМ), ’птушынае пяро’ (Шымк. Собр., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’плаўнік’ (свісл., Шатал.), перо́ ’пяро ў птушкі’ (Сержп., Каз.), ’лапатка ў вясле; перыстая трава; плаўнік у рыбы’ (ТС), ’лускавінка ў шышцы; сцябло цыбулі’ (ПСл), пэро́ ’шырокая частка вясла’ (Маслен.), ж. р. пяра́ ’птушынае пяро’ (даўг., Сл. ПЗБ), пяры́на ’адно птушынае пяро’ (ТСБМ), пяры́нка ’пёрка’ (Бяльк.), укр. перо́ ’птушынае пяро; пяро для пісання; плаўнік’, піры́на ’адно пяро’, рус. перо́ ’птушынае пяро; пяро для пісання; плаўнік; шырокая частка вясла’, польск. pióro ’птушынае пяро; крыло; пяро для пісання; лопасць’, чэш. pero, péro ’птушынае пяро; пяро для пісання; плаўнік; лопасць’, славац. pero ’птушынае пяро; пяро для пісання’, палаб. perü ’птушынае пяро; пяро для пісання; плаўнік; лопасць’, в.-луж. pjero ’пяро; плаўнік’, н.-луж. pjero ’птушынае пяро; пяро для пісання’, славен. perȏ ’птушынае пяро; пружына гадзінніка; пяро для пісьма; вастрыё пілы; язычок ключа’, серб.-харв. пѐро ’птушынае пяро; плаўнік; ліст’, балг. перо́ ’птушынае пяро; пяро для пісання; ліст расліны; лопасць; зялёны ліст цыбулі’, макед. перо ’птушынае пяро; восць коласа; ліст кукурузы; пяро для пісання’. Праслав. *pero ’пяро’, роднаснае літ. spar̃nas ’крыло, лопасць’, лат. spàrns ’тс’, ст.-інд. parnám ’крыло, пяро’, авест. parəna‑ ’пяро, крыло’, перс. parr ’тс’, ням. Farn ’папараць’, што ўзыходзяць да і.-е. *per‑/*sper‑ гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання (перадае трымценне), параўн. Фасмер, 3, 243; Шустар-Шэўц, 2, 1081; Глухак, 475. Менш верагодная іншая версія, згодна з якой праславянская форма параўноўваецца з грэч. πτερόν ’пяро, крыло’, πέιομαι ’ляцець’, ст.-інд. pátram ’крыло, пяро’, лац. penna ’тс’, ст.-в.-ням. fedara ’пяро’, ням. Feder ’тс’, што да і.-е. *ptero < *pet‑ ’ляцець’, параўн. Бязлай, 3, 27; Сной₂, 507; БЕР, 5, 179, насуперак ESJSt, 11, 636, дзе па словаўтваральных крытэрыях аддаецца перавага апошняй версіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)