шчэ́
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| шчэ́ |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
*Сцёк, стёкы ’не з галавой (пра становішча ў вадзе)’: тут шчэ стёкы (пін., Нар. лекс.). Відаць, да ста́чыць ’быць дастатковым’ (гл.) або да сцекці́ ’дастаць, абхапіць’ (гл. сцякаць), параўн.: я тут нэ стэчу, тут тчэ нэ сцёкы (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стралко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стралка (у 2 знач.); складаецца з стралкоў. Стралковы полк.
2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны са стральбой. Стралковы спорт. Стралковая падрыхтоўка. □ — Дзе ж ты [Майка] налаўчылася страляць так? — Ды ’шчэ ў стралковым гуртку ў камсамоле. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старарэ́чышча, ‑а, н.
Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту. Карамазаў. Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік 2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
успе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Змагчы зрабіць што‑н. своечасова, у тэрмін. За свае дваццаць шэсць год.. [Кастусь Каліноўскі] ўспеў зрабіць многае. С. Александровіч. І посуд Алеся прыбрала, І ўспела схадзіць на раку. Калачынскі. // Прыйсці ў які‑н. стан за які‑н. час. Малако ўспее за дзень скіснуць. // Прыбыць куды‑н. у час, не спазніцца. [Брадзнік:] — Няма калі чакаць, бабуля.. Дадому трэба дабірацца.. — Даедзеце шчэ, успееце. Кандрусевіч.
•••
Не ўспець (што‑н. зрабіць) як... — тое, што і не паспець (што‑н. зрабіць) як... (гл. паспець 2). [Жанчына:] — Вы яшчэ і падняцца не ўспееце, як .. [гаспадар] можа вярнуцца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́-та, часціца.
Разм.
1. Ужываецца ў простай мове для пацвярджэння чаго‑н., якога‑н. заключэння. [Нічыпар:] — Ды і перад кім я хвалюся? Атаманавіч што — чужы? [Маці:] — Ды не чужы, не чужы. — То-та. А я і перад чужым не змоўчу. Паўлаў. [Васіль:] — І Міканор — «справядлівы» такі, перарабіць не мог! Маладзец сярод авец, а з Карчом не справіўся!.. Нічога, [я]шчэ можа справяцца, унь як за кулакоў узяліся! То-та дрыжыць стары хітрун! Толькі цяпер — не выкруціцца! Мележ.
2. Ужываецца з далучэннем часціны «ж» для выказвання перасцярогі. пагрозы. То-та ж, глядзі! □ — Што ты, дзеду, ды я ж снайпер, Маху не даю. — То-та ж, браце. Помні, знай жа Дабрату маю! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаўпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; незак., што.
Зневаж.
1. Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу. Спыніўся. Прывітаўся і пачаў.. [сустрэчным] чаўпці розную лухту: злез на паўстанку, але ноччу збіўся з дарогі. Машара. [Паўліна:] — А тым часам і бацька твой мо шчэ жывы, дадому вернецца, матку новую возьме... Хаця, што гэта я абы-што чаўпу... Сачанка.
2. Настойліва даводзіць каму‑н. што‑н., паўтараць увесь час адно і тое ж. А Сцёпа ўпрэцца, як бык, і чаўпе сваё: — Выдумкі ўсё. Курто. Прыйдуць канікулы — якая ні работа, а ў .. [сына] заўсёды кніжка за пазухай. І ўсё чаўпе пра адно: пайду ў хімію. Ракітны. / Пра птушак. Іншыя птушкі змоўкнуць, стаміўшыся за доўгі веснавы дзень, а ён [голуб], не зважаючы ні на што, сваё чаўпе. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нашчэ́серца ’на галодны жывот’ (калінк., З нар. сл.), нашчосерцэ, нашчэсерцэ ’нашча, не еўшы’ (ТС), у іншым графічным афармленні: πά шчэ сэрца (на ще сэрца) ’тс’ (Нік., Приметы, 65), укр. нащесерце ’на галодны страўнік; дарэмна’, серб.-харв. чарнаг. наштёсрца, насре‑срца, косаўск. наште срце ’на галодны страўнік, перад ядой’, балг. нащѐ сърце (Гераў), на ще сърце ’тс’. Са спалучэння *na tbšte sьrdbce, ад⇉гл. тшчы, тошчы ’пусты, парожні’, на тшчэе серца побач з натшча серца ’тс’ (Нас.), параўн. в.-луж. nać (nać) wutrobu ’тс’ < /ш tsći wutrobu (Шустар-Шэўц, 13, 979); назоўнік сэрца (*sьrdce) ужыты тут у старым значэнні ’ўнутранасці, вантробы, страўнік’, у такім жа значэнні ўжываецца і назоўнік жывот, параўн. у Насовіча: на тщее серце, на тщій животъ побач на нащее серце, на нащій животъ (327, 645), дзе прыметнік пашчы (на́щій) утвораны шляхам зліцця (універбізацыі) прыназоўніка з прыметнікам тшчьц гл. нашча (Брукнер, 74; Фасмер, 4, 130; Рачава, ЕЛ, 1987, 3, 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пяшчо́та, ‑ы, ДМ ‑шчоце, ж.
1. Поўнае задавальненне чыіх‑н. жаданняў, капрызаў. Руды ў пяшчоце дый у ласцы: Штодзень тры разы бульбы ў ражцы Даюць яму, ды ’шчэ й з мукою. Крапіва.
2. Пачуццё ласкі, замілавання, мяккасці ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Мацярынская пяшчота. □ [Кіру] ахапіла такая пяшчота, што, убачыўшы бацьку.., яна абвіла яго шыю і пачала цалаваць у шчокі, у нос, у лоб. Карпаў. Агорнуты пяшчотаю да дзяўчыны, .. [Іван] адхіліў ад яе галавы навіслыя сцябліны маку, адагнаў беленькага .. матыля, які ўсё прымерваўся сесці на яе валасы. Быкаў. Чаго ж цяпер так хвалюе яе [Ганну] апошняя пяшчота цяпла, згалеласць палёў, смутак асенніх дзён? Мележ.
3. толькі мн. (пяшчо́ты, ‑чот). Учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцці ласкі, замілавання. Карызна ў бурныя пяшчоты пераліваў сваё, прывезенае з раёна, узрушэнне. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)