шчыпо́к, -пка́ м., в разн. знач. щипо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчыпо́к, ‑пка, м.

Дзеянне паводле дзеясл. шчыпаць — шчыпнуць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле; -ы́паны; незак.

1. каго-што. Зашчамляць да болю скуру пальцамі.

Ш. за лыткі.

2. што. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад.

Мароз шчыпле шчокі.

Гарчыца шчыпле язык.

3. перан. Прыносіць душэўны боль.

Крыўда шчыпала сэрца.

4. што. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць.

Ш. вішні.

Конь шчыпаў траву.

Ш. валакно.

|| зак. абшчыпа́ць і ашчыпа́ць, -ыплю́, -ы́плеш, -ы́пле; -ы́паны (да 4 знач.).

|| аднакр. ушчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.) і шчыпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; наз. шчыпо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (паводле 1 і 4 знач.).

|| наз. шчыпа́нне, -я, н., абшчы́пванне, -я, н. (да 4 знач.) і ашчы́пванне, -я, н. (да 4 знач.).

|| прым. шчыпа́льны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).

Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щипо́к в разн. знач. шчыпо́к, -пка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перачы́нак, пэрэчьпюк, пярчынак, парэчынок, пырычьшок, сюды ж пэрэчыныты ’напластаваць граблямі сена’ (палес., Шатал.; ЛА, 2). Да пера- і чыніць (гл.). Параўн. гродз., зах.-палес. шчыпок (* < прасл. было б *хь‑сіп‑ькь), шчэнок, шчыпка, шчэпа. нічый, шчыпок, шчыняк (ЛА, 2), а да семантыкі — польск. przyczynić ’перарабіць, змяніць форму’, рус. перечни ’пераробка зробленага’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)