шчо́ўк.
1. -у, мн. -і, -аў, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога-н. механізма і пад.
Пачуўся металічны ш.
2. у знач. вык. Шчоўкнуць (разм.).
Ш. курком.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шчо́ўк
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
шчо́ўк |
| Р. |
шчо́ўку |
| Д. |
шчо́ўку |
| В. |
шчо́ўк |
| Т. |
шчо́ўкам |
| М. |
шчо́ўку |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
шчо́ўк
выклічнік
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
шчо́ўк межд., в разн. знач. щёлк;
◊ на пу́зе шоўк, а ў пузе ш. — посл. на брю́хе шёлк, а в брю́хе щёлк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шчоўк,
1. ‑у, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога‑н. механізма і пад. Пад дахам, пачуўся кароткі металічны шчоўк — надта знаёмы гук аўтаматнага затвора, які адцягваюць на баявы ўзвод. Быкаў.
2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць. Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клац ’шчоўк, лясь’ (ТСБМ). Гл. клацаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пліку́н, пліку́пчык ’чырок-свістунок, Anas crecca’ (БелСЭ; гом., Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. яшчэ літ. pliaukšt! ’ляп! шчоўк!’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
куро́к, ‑рка, м.
Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі. У звесці курок. Спусціць курок. □ Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі. // Разм. Спускавы кручок, націскаючы на які прыводзяць у дзеянне гэты механізм. Пакласці палец па курок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
щёлк
1. межд. пстрык; шчоўк; лясь; цмок; луск; цёх; см. щёлкать;
2. (действие) разг., см. щёлканье.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клац, выкл.
Разм. Шчоўк, лясь. Зноў клац палкоўніцкай тэлефоннай трубкі здаўся .. [Гопке] пісталетным стрэлам. М. Ткачоў. А Воўк рэагаваў на гэта, як заўжды, Па-воўчаму: разявіў ляпу, Зубамі — клац ля саменькай рукі, Ледзь іклы вострыя ў далоню не ўпіліся. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)