штурха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго-н. (спец.).

Ш. клапана.

2. Дапаможны паравоз у хвасце цягніка або самаходнае судна, якое штурханнем рухае баржы (спец.).

3. перан. Чалавек, якому даручана падштурхнуць, паскорыць патрэбную ў дадзены момант справу (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурха́ч

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. штурха́ч штурхачы́
Р. штурхача́ штурхачо́ў
Д. штурхачу́ штурхача́м
В. штурха́ч штурхачы́
Т. штурхачо́м штурхача́мі
М. штурхачы́ штурхача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

штурха́ч

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. штурха́ч штурхачы́
Р. штурхача́ штурхачо́ў
Д. штурхачу́ штурхача́м
В. штурхача́ штурхачо́ў
Т. штурхачо́м штурхача́мі
М. штурхачу́ штурхача́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

штурха́ч, -ча́ м.

1. тех. толка́тель;

2. ж.-д., мор. толка́ч;

3. перен., разг. толка́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штурха́ч, ‑а, м.

Спец.

1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго‑н. Штурхач клапана.

2. Дапаможны паравоз у хвасце поезда.

3. Спец. Буксірнае судна, якое штурханнем рухае баржы.

4. Разм. Чалавек, якому даручана паскорыць вырашэнне якой‑н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

толка́ч

1. ж.-д. штурха́ч, -ча́ м.;

2. (орудие для толчения) таўка́ч, -ча́ м.;

3. перен. штурха́ч, -ча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

толка́тель

1. техн. штурха́ч, -ча́ м.;

2. спорт. штурха́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стумі́кла ‘ціхмяны, стрыманы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Балтызм, у якасці крыніцы магчыма літ. stumìklisштурхач’, што адпавядае разм. таўкач, папіхайла (пра інертнага чалавека), да семантыкі параўн. літ. stùmti ‘штурхаць, закрываць на засаўку’ (Цыхун, Зб. Мальдзісу, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тлук ’свавольнік’ (Бяльк.); ’нахабнік, нягоднік’ (Янк. III). Запазычанне з польск. wytłuk ’мужчына або жанчына непрыстойнага жыцця, распуснік, лайдак’. У варыянце вы́тлуч ’тс’ (Шат.) ‑ч‑, відавочна, пад уплывам дзеяслова таўчы або па аналогіі з іншымі словамі з ‑ч‑ суфіксальным тыпу слухач, дзеяч, штурхач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)