шляя́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шляя́ шле́і
Р. шляі́ шле́й
Д. шляі́ шле́ям
В. шляю́ шле́і
Т. шляёй
шляёю
шле́ямі
М. шляі́ шле́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шляя́, -і́, мн. шле́і і (з ліч. 2, 3, 4) шляі́, шлей, ж.

1. Частка збруі, рэмень, які прымацаваны двума канцамі да хамута, агібае ўсё тулава каня і падтрымліваецца папярочнымі рамянямі.

2. У парнай запрэжцы: шырокая лямка, якая замяняе хамут.

|| прым. шле́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляя́ ж. шлея́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шляя́, ‑і; мн. шлеі, шлей; ж.

1. Частка збруі ў выглядзе рэменя, які ідзе ад хамута і агібае ўсё тулава каня і падтрымліваецца папярочнымі рамянямі. Андрэй сцебануў яго шляёй. Конь, напяўшыся, ірвануў з усіх чатырох. Пташнікаў.

2. Шырокі рэмень, які выкарыстоўваюць пры запрэжцы замест хамута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шле́йны гл. шляя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паду́зы ’частка коннай збруі, шляя’ (Касп., Янк: З, Мядзв.). Гл. падгузы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шлея́

1. (часть сбруи) паўшо́ры, -раў ед. нет;

2. (лямка вместо хомута) шляя́, род. шляі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абля́дрышляя ў хамуце’ (БРС, Нас.) < польск. obladra, oblader ’тс’ < ням. Oberleder ’верхняя скура’ (Карскі, Белорусы, 162; Кюнэ, Poln. 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набе́раткі ’набедрыкі, збруя’ (Бяльк.), набераткі ’паўшоры’ (маладз., Янк. Мат.), на́берадкішляя’ (лаг., маладз., Шатал, Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі набёдрыкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пад(г)у́зашляя’ (Нас., Гарэц.), падгу́зак ’частка збруі’ (Мат. Гом.), падгу́зы мн. ’набедрыкі’ (Сл. ПЗБ). Да слав. ǫz‑ęz‑ (гл. вуза, вузел, вязаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)