шляхця́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шляхця́нка шляхця́нкі
Р. шляхця́нкі шляхця́нак
Д. шляхця́нцы шляхця́нкам
В. шляхця́нку шляхця́нак
Т. шляхця́нкай
шляхця́нкаю
шляхця́нкамі
М. шляхця́нцы шляхця́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шляхця́нка ж., ист. шляхтя́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шляхця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Гіст. Жан. да шляхціц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́хціц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асобны прадстаўнік шляхты, дробнапамесны дваранін.

|| ж. шляхця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шляхтя́нка шляхця́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляша́н ’паляк’ (Янк. 1). Да лях (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑jan‑inъ, другая частка якога адпала, ці выраўнялася паводле формы н. скл. мн. л. — jan‑e. Магчыма, ад ляшан і ляшоўкашляхцянка’ (ТС), як драг. маскоўка ’жыхарка Масквы, руская’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прысох, ‑ла; зак.

Падсохшы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Скручаныя альховыя лісты прысохлі да галінак. Кулакоўскі. Таццяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо .. прысохлі. Шамякін. // перан. Захапіўшыся кім‑, чым‑н., закахацца. — Мала што. Трэба ўмець прываражыць. Эх, не на мяне .. [Уладзімір] нарваўся — прысох бы. Скрыган. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.

•••

Язык прысох гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упадаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Спадабаць, захапіцца кім‑, чым‑н. [Канстанцін Міхайлавіч:] — Прачытаў яму [бацьку] свой верш за чужы. А ўжо як бацька ўпадабаў, прызнаўся, што напісаў сам. Лужанін. Стаўшы калгасным конюхам,.. [Павел] так упадабаў гэтую работу, так звыкся з коньмі, што не хацеў і адыходзіць ад іх. Кулакоўскі.

2. Палюбіць каго‑н. Упадабала.. [Лукер’я] тады мужнага чэкіста-камсамольца, выйшла за яго замуж. Місько. [Жняя:] — Зямляк то зямляк, але ж і ўпадабаў. Ды і чаму цябе не ўпадабаць: ты ж як тая кветачка. А кветачка ж кожнай пчолцы кідаецца ў вочы. Сабаленка. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)