чы́жык¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і чыж.

|| прым. чы́жыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́жык

‘дзіцячая гульня і палачка ў гэтай гульні’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чы́жык чы́жыкі
Р. чы́жыка чы́жыкаў
Д. чы́жыку чы́жыкам
В. чы́жык чы́жыкі
Т. чы́жыкам чы́жыкамі
М. чы́жыку чы́жыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чы́жык², -а, м.

Дзіцячая гульня, у якой завостраная з двух канцоў палачка заганяецца кіем у круг, а таксама сама такая палачка.

Гуляць у чыжыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́жык

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чы́жык чы́жыкі
Р. чы́жыка чы́жыкаў
Д. чы́жыку чы́жыкам
В. чы́жыка чы́жыкаў
Т. чы́жыкам чы́жыкамі
М. чы́жыку чы́жыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чы́жык м., в разн. знач. чи́жик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́жык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да чыж; тое, што і чыж.

2. Дзіцячая гульня, у якой завостраная з двух канцоў палачка заганяецца кіем у круг. // Сама завостраная палачка ў гэтай гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чижик разг. чы́жык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клёст ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). «Пойдзім гуляць у клёст, я пальніку ўжу зьдзелыў» (Там жа, 227). Ілюстрацыя сведчыць аб надзейнасці паралелі рус. клесток ’завостраная з двух бакоў палачка для гульні ў «чыжык», клестки ’гульня ў «чыжык»’. Да прасл. klesliti/ klestati. Гл. пляскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транпыж ’невялікая размечаная палачка для гульні, цурка, чыжык’, ’гульня з такой палачкай’ (Рам. 8). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспрыто́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць беспрытомнага; адсутнасць прытомнасці. Праціснуўшыся паўз цэглу і абадраўшыся да крыві, Чыжык застагнаў ад болю і зноў у беспрытомнасці ўпаў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)