ча́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ча́сты |
ча́стая |
ча́стае |
ча́стыя |
| Р. |
ча́стага |
ча́стай ча́стае |
ча́стага |
ча́стых |
| Д. |
ча́стаму |
ча́стай |
ча́стаму |
ча́стым |
| В. |
ча́сты (неадуш.) ча́стага (адуш.) |
ча́стую |
ча́стае |
ча́стыя (неадуш.) ча́стых (адуш.) |
| Т. |
ча́стым |
ча́стай ча́стаю |
ча́стым |
ча́стымі |
| М. |
ча́стым |
ча́стай |
ча́стым |
ча́стых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ча́сты, -ая, -ае.
1. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак; густы.
Ч. штыкетнік.
Ч. дождж.
2. Размешчаны на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.
Частыя тралейбусныя прыпынкі.
3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў і пад., што ідуць адзін за адным.
Ч. пульс.
Чуліся частыя адрывістыя гукі.
4. Які паўтараецца праз кароткія прамежкі часу.
Частыя сустрэчы.
|| наз. частата́, -ы́, ДМ -таце́ (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ча́сты
1. в разн. знач. ча́стый;
~тыя сустрэ́чы — ча́стые встре́чи;
ч. аго́нь — ча́стый ого́нь;
~тае дыха́нне — ча́стое дыха́ние;
2. ча́стый; густо́й; пло́тный;
ч. дождж — ча́стый дождь;
~тае сі́та — ча́стое си́то;
ч. е́льнік — ча́стый (густо́й) е́льник;
~тая агаро́джа — ча́стый (пло́тный) забо́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны блізка адзін каля другога. На полі бабкі частыя Пасталі ў чараду. Астрэйка. Так што бацькавіцкім закаханым ёсць куды пайсці летнім вечарам, калі на небе высыплюць частыя зоркі, а хітраваты круглы месяц пачне ўсміхацца са сваёй вышыні. Навуменка. // Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Суха хлопнулі частыя стрэлы. Лынькоў. Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена. Чарнышэвіч. // Які бывае дзе‑н., наведвае каго‑н. праз невялікія прамежкі часу. Часты наведвальнік. □ [Гаспадыня:] — Давайце вып’ем за вашу сустрэчу. Каб не апошняя яна была, каб Пеця быў частым госцем га гэтым сталом... Шамякін.
2. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак, часцінак; густы. Часты грэбень. Часты дождж. □ Лес тут стаяў часты і высокі. Лобан. // Шчыльна сплецены, сатканы. Частае рэшата. □ Столькі звязалі рукі мае перавяслаў, Столькі звязалі мярэжаў частых, Столькі звязалі вянкоў для зрубаў... Кляўко.
3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў і пад., якія ідуць адзін за адным. У кароткіх паўзах чулася частае дыханне дыктара. Беразняк. Белым полем, крокам частым, Хто насустрач мне бяжыць? Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́ста-ча́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гу́ста-ча́сты |
гу́ста-ча́стая |
гу́ста-ча́стае |
гу́ста-ча́стыя |
| Р. |
гу́ста-ча́стага |
гу́ста-ча́стай гу́ста-ча́стае |
гу́ста-ча́стага |
гу́ста-ча́стых |
| Д. |
гу́ста-ча́стаму |
гу́ста-ча́стай |
гу́ста-ча́стаму |
гу́ста-ча́стым |
| В. |
гу́ста-ча́сты (неадуш.) гу́ста-ча́стага (адуш.) |
гу́ста-ча́стую |
гу́ста-ча́стае |
гу́ста-ча́стыя (неадуш.) гу́ста-ча́стых (адуш.) |
| Т. |
гу́ста-ча́стым |
гу́ста-ча́стай гу́ста-ча́стаю |
гу́ста-ча́стым |
гу́ста-ча́стымі |
| М. |
гу́ста-ча́стым |
гу́ста-ча́стай |
гу́ста-ча́стым |
гу́ста-ча́стых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ча́стый
1. ча́сты;
ча́стый ритм ча́сты рытм;
ча́стый ого́нь воен. ча́сты аго́нь;
2. (густой) густы́, ча́сты;
ча́стый лес густы́ (ча́сты) лес.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэатра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра.
|| ж. тэатра́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нере́дкий нярэ́дкі; (частый) ча́сты; (обычный) звыча́йны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
часце́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. часты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысь¹, ж.
1. Спосаб бегу каня (або іншай жывёлы), пры якім адначасова выносяцца наперад ногі пярэдняя левая і задняя правая або пярэдняя правая і задняя левая.
Ехаць рыссю.
2. Часты і павольны бег чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)