чаро́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чаро́тавы чаро́тавая чаро́тавае чаро́тавыя
Р. чаро́тавага чаро́тавай
чаро́тавае
чаро́тавага чаро́тавых
Д. чаро́таваму чаро́тавай чаро́таваму чаро́тавым
В. чаро́тавы (неадуш.)
чаро́тавага (адуш.)
чаро́тавую чаро́тавае чаро́тавыя (неадуш.)
чаро́тавых (адуш.)
Т. чаро́тавым чаро́тавай
чаро́таваю
чаро́тавым чаро́тавымі
М. чаро́тавым чаро́тавай чаро́тавым чаро́тавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чаро́тавы камышо́вый;

ч. кот — камышо́вый кот

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаро́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чароту. Чаротавае сцябло. Чаротавыя зараснікі. □ З аднаго боку вада, з усіх астатніх — непраходныя, тонкія чаротавыя джунглі вышэй чалавечага росту. В. Вольскі.

2. Зроблены з чароту. Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў. Колас.

•••

Чаротавы кот гл. кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́т, -у, Мо́це, мн. чараты́, чарато́ў, м.

Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны.

|| прым. чаро́тавы, -ая, -ае і чараця́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камышо́вый чараця́ны, чаро́тавы;

камышо́вый кот зоол. чаро́тавы кот.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарато́вы, см. чаро́тавы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарато́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і чаротавы. Як нейкі востраў на агромністым блюдзе чаратовых балот, маляўніча выступаў старадаўні горад, важнейшы цэнтр неабсяжнага Палесся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раго́жа, раго́жка ’грубая ўпаковачная тканіна’, ’посцілка’, ’тканіна рэдкага перапляцення’ (ТСБМ), рого́жа, рэдка рого́га ’сплеценая з травы посцілка’ (ТС), раго́шка ’мачалка з лубяных палосак’ (Сл. ПЗБ), раво́шка ’мачалка’ (Сцяшк. Сл.), рус. рого́жа, укр. рого́жа, польск. rogoża, чэш. і слав. rohož ’рагожа’, ’пляцёнка з чароту, саломы’, славен. rogóžaчаротавы верх вазка’, серб. ро̀гожина, харв. rógožina ’цыноўка з рагожы’, балг. рого́жка ’тс’. Прасл. *rogoža вытворане ад *rogozъ ’чарот, трыснёг’ (Фасмер, 3, 490). Махэк₂ (420) адносіць слова разам з нова-в.-ням. Rohr ’камыш’, гоц. raus, герм. *rauza‑ да рэліктаў “праеўрапейскага”. Гл. таксама наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кот, ката, М каце, м.

Самец кошкі.

•••

Марскі кот — а) тое, што і коцік (у 2 знач.); б) род марскога ската.

Чаротавы кот — драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.

(Жыць) як кот з сабакам — пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Кату па пяту — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Мінулася кату масленіца; не ўсё кату масленіца гл. масленіца.

Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.

(Як) кот наплакаў — пра вельмі малую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кот (род. ката́) м. кот;

марскі́ к. — морско́й кот;

чаро́тавы к. — камышо́вый кот;

кату́ па пяту́ — от горшка́ два вершка́;

два каты́ ў адны́м мяшку́ — два кота́ в одно́м мешке́;

глядзе́ць, як к. на са́ла — гляде́ть, как кот на са́ло;

купі́ць ката́ ў мяшку́ — купи́ть кота́ в мешке́;

як к. напла́каў — как кот напла́кал; с гу́лькин нос;

жыць як к. з саба́кам — жить как ко́шка с соба́кой;

гуля́ць у ката́ і мы́шку — игра́ть в ко́шки-мы́шки;

цягну́ць ката́ за хвост — тяну́ть кота́ за хвост;

кату́ жа́ртачкі, а мы́шцы смерцьпосл. ко́шке шу́тки, а мы́шке смерть;

міну́лася кату́ ма́сленіца — не всё коту́ ма́сленица;

насі́цца, як к. з селядцо́мпогов. носи́ться, как ку́рица с яйцо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)