чарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Паводле народных павер’яў: уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей.

2. перан., каго-што. Захапляць, вабіць.

Дзяўчына чаравала ўсіх сваёй прыгажосцю.

|| наз. чарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чару́ю чару́ем
2-я ас. чару́еш чару́еце
3-я ас. чару́е чару́юць
Прошлы час
м. чарава́ў чарава́лі
ж. чарава́ла
н. чарава́ла
Загадны лад
2-я ас. чару́й чару́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чару́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чарава́ць несов.

1. колдова́ть;

2. зна́харить;

3. перен. чарова́ть, пленя́ть, обольща́ть, увлека́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Паводле забабонных уяўленняў — уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала. Корбан. // над чым і без дап. Разм. Займацца справай, незразумелай, таямнічай для акаляючых. Так і тупаў [Пракоп] па сваіх сотках ды прышчапляў-перапрышчапляў, чараваў, мудраваў сам-насам. Кавалёў. Саня мясіў цеста, узбіваў яечныя жаўткі, абсмажваў бульбяныя кубікі, чараваў над соусам, гатаваў «фірменны» салат з радыскі. Пінчук.

2. перан.; каго-што. Вабіць, захапляць; прыносіць асалоду. Глядзіш на іх [грыбы] — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае. Колас. На гары высокай, Воддаль ад прысад, Чаравалі вока І палац і сад. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да чараваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарова́ть несов.

1. (колдовать) уст. чарава́ць; вядзьма́рыць;

2. перен. чарава́ць;

чарова́ть свои́м го́лосом чарава́ць сваі́м го́ласам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зна́харить несов. знаха́рыць, чарава́ць; шапта́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колдова́ть несов. вядзьма́рыць, чарава́ць; варажы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарава́цца несов., страд. пленя́ться, обольща́ться, увлека́ться; см. чарава́ць3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волхвова́ть несов. вядзьма́рыць, чарава́ць; (гадать) варажы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)