цячы́, 1і 2 ас. не ўжыв., цячэ́; цяку́ць; цёк, цякла́, -ло́; незак.
1. Ліцца струменем, патокам у якім-н. напрамку.
Рака цячэ між гор.
Кроў цячэ з раны.
2. перан. Бесперапынна плаўна гучаць.
Цякуць гукі музыкі.
3. Прапускаць вадкасць у выніку няспраўнасці (праз дзірку, адтуліну і пад.).
Вядро цячэ.
4. перан. Праходзіць, працякаць (пра час).
Цякуць гады.
|| наз. цячэ́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цячы́
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
цячэ́ |
цяку́ць |
| Прошлы час |
| м. |
цё́к |
цяклі́ |
| ж. |
цякла́ |
| н. |
цякло́ |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
цекучы́ |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
цячы́ несов.
1. в разн. знач. течь;
рэ́чка цячэ́ — ре́чка течёт;
кроў цячэ́ з ра́ны — кровь течёт из ра́ны;
гу́кі цяку́ць — зву́ки теку́т;
цячэ́ жыццё — течёт жизнь;
2. (пропускать жидкость) течь, протека́ть;
дах цячэ́ — кры́ша течёт (протека́ет);
◊ слі́нка цячэ́ — слю́нки теку́т;
пад ляжа́чы ка́мень вада́ не цячэ́ — посл. под лежа́чий ка́мень вода́ не течёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цячы́, цячэ; цякуць; пр. цёк, цякла, ‑ло; незак.
1. Ліцца струменямі, патокам; ліцца, струменіцца ў якім‑н. напрамку. Рака цячэ. Слёзы цякуць. Кроў цячэ. □ Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка. Колас. У тры ручаі, мяшаючыся з густым пылам на твары за дарогу, цяклі з-пад мокрых валасоў рагі поту. Нікановіч. / у безас. ужыв. Са стрэх цякло.
2. Сыпацца, падаць струменьчыкамі (пра сыпкія рэчывы). З-пад ног сухі пясок цячэ Янтарнымі драбінкамі. Хведаровіч. Зерне цякло праз пальцы залатымі крупінкамі. Хадкевіч.
3. перан. Праходзіць, працякаць (пра час). Міналі, цяклі ночы і дні. Сачанка.
4. перан. Праходзіць, адбывацца; ісці сваім парадкам. Доўга гутарка цякла. Гілевіч. // Развівацца ў пэўнай паслядоўнасці. Ветрык ад халодных водаў дзьмуў у твар Данілу, а думкі ўсё роўна цяклі далей. Пестрак. Калі быць — дык мастом Над імклівай вадой, — Каб каханне цякло наша Рэчкай жывой. Куляшоў. Спакойна цякло жыццё. Гурскі. // Бесперапынна плаўна гучаць. І зноў цячэ, цячэ, як рэчка, песня, Плыве ў душу, у сэрца хлапчука. Караткевіч.
5. перан. Ісці, рухацца суцэльным патокам, масай (пра вялікую колькасць людзей). Абуджаюцца вуліцы, цякуць патокі людзей. Гамолка. Цячэ праспект ракой шумлівай... Лойка.
6. Ісці ад чаго‑н., пахнуць; павяваць. Грыбны водар цёк з зямлі. Чорны. Ветры з поўдня на ўсход цякуць. Лявонны.
7. Прапускаць ваду (праз адтуліну, дзірку і пад.); мець цечу. Кацёл цячэ. Боты цякуць.
•••
Слінкі цякуць гл. слінкі.
Цёкам цячы — моцна цячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цячы, сцякаць, працякаць, выцякаць, плысці, сплываць, каціцца, бурліць, бруіцца, бруіць, цурчаць, журчаць / у вялікай колькасці: ліцца, ліць / імкліва: біць, біцца, струменіцца, струменіць, свістаць, фантаніраваць / павольна: сачыцца, прасочвацца, цадзіцца, тачыцца; дзюрчаць, цурыцца (разм.); бегчы, збягаць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
цёк, -у, м.
Цячэнне, плынь.
◊
Цёкам цячы — моцна цячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зафанта́ніць
‘пачаць цячы, струменіць’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
зафанта́ніць |
зафанта́няць |
| Прошлы час |
| м. |
зафанта́ніў |
зафанта́нілі |
| ж. |
зафанта́ніла |
| н. |
зафанта́ніла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
зафанта́ніўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
цуры́ць
‘цячы тонкім струменем; ісці, падаць (пра дождж і пад.)’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
цуры́ць |
цура́ць |
| Прошлы час |
| м. |
цуры́ў |
цуры́лі |
| ж. |
цуры́ла |
| н. |
цуры́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
цуручы́ |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бруі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -і́цца; незак.
Цячы, пераліваючыся струменямі (пра ручай, крыніцу і пад.).
Бруіцца празрысты ручай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пацячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́, -цяку́ць; пацёк, -цякла́, -ло́; зак.
Пачаць цячы.
Пацяклі ручаі.
Дах пацёк.
Пацякла павольная мелодыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)