цяплі́ца
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
цяплі́ца |
цяплі́цы |
| Р. |
цяплі́цы |
цяплі́ц |
| Д. |
цяплі́цы |
цяплі́цам |
| В. |
цяплі́цу |
цяплі́цы |
| Т. |
цяплі́цай цяплі́цаю |
цяплі́цамі |
| М. |
цяплі́цы |
цяплі́цах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
цяплі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.
Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценкамі, прызначанае для вырошчвання ў любую пару года агародніны, кветак і пад.
|| прым. цяплі́чны, -ая, -ае.
Цяплічныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цяплі́ца, ‑ы, ж.
Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценамі для вырошчвання круглы год агародніны, кветак, пладоў і пад. або для зімоўкі паўднёвых раслін. Штучныя крыніцы святла даюць магчымасць вырошчваць гародніну ў цяпліцах узімку. «Беларусь». Пад шклянымі дахамі цяпліц цяпер вырошчваецца шмат буракоў, салаты. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тепли́ца цяплі́ца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цяплі́чны, -ая, -ае.
1. гл. цяпліца.
2. перан. Спешчаны; які ахоўваецца кім-, чым-н. ад цяжкасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грыбні́ца¹, -ы, ж.
1. Вегетатыўнае цела грыба, якое складаецца з бясколерных тонкіх ніцей.
2. Цяпліца для вырошчвання грыбоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ганачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для паскоранага росту раслін. Выганачная цяпліца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аранжарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.
Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін; цяпліца.
|| прым. аранжарэ́йны, -ая, -ае.
Аранжарэйная расліна (таксама перан., іран.: пра далікатнага, распешчанага чалавека).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аранжарэ́я, ‑і, ж.
Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі Батанічнага саду. □ Якіх толькі раслін не ўбачыш пад шклянымі дахамі аранжарэй! В. Вольскі.
[Фр. orangerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)