аранжарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін; цяпліца.

|| прым. аранжарэ́йны, -ая, -ае.

Аранжарэйная расліна (таксама перан., іран.: пра далікатнага, распешчанага чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)