цы́цка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цы́цка цы́цкі
Р. цы́цкі цы́цак
Д. цы́ццы цы́цкам
В. цы́цку цы́цкі
Т. цы́цкай
цы́цкаю
цы́цкамі
М. цы́ццы цы́цках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цы́цка ж., разг.

1. (у женщины) грудь; си́ська;

2. (у млекопитающих) сосо́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́цка, ‑і, ДМ ‑ццы; Р мн. ‑цак; ж.

Разм.

1. Грудзі жанчыны. [Старая:] — А ты глядзі — малая ўстане ды цыцкі папросіць... Брыль. — Вось бачыце, якое .. [дзіця]? — стаяла на сваім гаспадыня. — Ёй дай матчыну цыцку. Новікаў.

2. Сасок у млекакормячых. Цыцкі ў каровы патрэскаліся. □ Пасля, сумуючы па цыццы, У адным капаліся [парасяты] карытцы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́цкі, -цак, адз. цы́цка, -і, ДМ -ццы, ж. (разм.).

1. Грудзі жанчыны.

2. Саскі ў млекакормячых жывёлін.

Ц. ў каровы патрэскаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пумпы́ська фалькл.цыцка’, эўфем. ’палавы орган’: вазьму я быську, ды за пумпыську: а дай, быську, малака! (ушац., Полымя, 2000, 11, 140), рус. смал. пупы́ська ’тс’. Утварэнне з экспрэсіўнай асновай пумп‑, суадноснай з пуп‑, для называння круглых кароткіх прадметаў, параўн. пупы́шка ’мякіш, кончык пальца’ (гл. пупышы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тка, суто́к ’сасок, цыцка’ (Ласт.). Параўн. польск. sutka, sutek ’тс’, sutki ’грудзі’, якія Брукнер (527) параўноўвае з балг. су́ча ’ссаць’, лат. sukt ’тс’, ад кораня *su‑, прадстаўленага ў ст.-інд. sunoti ’выціскае’. Борысь (588) не выключае магчымай сувязі з і.-е. *seu̯‑/*su‑ ’сок, выціскаць сок, хлябтаць, ссаць, высмоктваць’, аднак не бачыць працягу ў славянскім матэрыяле. Адзінкавая фіксацыя прымушае меркаваць пра магчымае запазычанне з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́ска ’соска’ (Касп., Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’сасок’ (Сл. ПЗБ), сы́ська ’матачнік (у пчол)’ (Сл. Брэс.), сысо́к ’адростак для ўсмоктвання пажыўных рэчываў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж сы́саўка ’соска’ (ТС). Да сыса́ць ’ссаць’ (Сл. ПЗБ), што да прасл. *sysati, параўн. укр. сиса́ти, польск. sysać, славен. sísati, серб.-харв. си̏сати, балг. дыял. си́сам, макед. сиса, ст.-слав. сысати ’тс’, ітэратыва да *sъsati, гл. ссаць. Параўн. укр. сиса́к ’цыбук’, славен. sȋsek ’сасок (грудзей), соска’, серб.-харв. си̏сак ’хабаток (насякомых)’, ’носік’, дыял. сиска ’сасок (у вымені)’. Гл. Скок, 3, 244; Бязлай, 3, 238; Глухак, 549. Гл. таксама цыцка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ся дзіц. ‘цыца, цыцка’ (Ласт.), сі́сі дзіц. ‘ссаць цыцку’ (КСП), сіся́ ў выразе (ведае, знае) курыную сісю дый тую не ўсю (Барад.), сі́ська ‘сасок’ (Нас., Касп.), ‘грудзі’, ‘сасок’ (Сл. ПЗБ), сі́ська, сіська́ ‘тс’ (ЛА, 1), а таксама сісе́тнік ‘дзіця, якога кормяць грудзьмі’ (Барад.); сюды ж, відаць, ‘матачнік, ячэйка, у якой расце матка’ (палес., Анох.), сы́ська ‘тс’ (Сл. Брэс.). Рус. си́са, си́ся, си́ська ‘сасок’, балг. си́са ‘сасок’, серб.-харв. си̏са, славен. sisa ‘жаночыя грудзі’. Прасл. *sysa, аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *sysati ‘ссаць’, роднаснага ссаць (гл.). Фасмер (3, 627) сувязь усх. і паўд.-слав. слоў лічыць няпэўнай і мяркуе аб познім узнікненні слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)