Пумпы́ська фалькл. ’цыцка’, эўфем. ’палавы орган’: вазьму я быську, ды за пумпыську: а дай, быську, малака! (ушац., Полымя, 2000, 11, 140), рус. смал. пупы́ська ’тс’. Утварэнне з экспрэсіўнай асновай пумп‑, суадноснай з пуп‑, для называння круглых кароткіх прадметаў, параўн. пупы́шка ’мякіш, кончык пальца’ (гл. пупышы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)